Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Народныя песні Цэнтральнай Беларусі
Вокладка
Апісанне
Народныя песні Цэнтральнай Беларусі [Электронны рэсурс] / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. - Мінск : БелДІПК, 2002. - 582 Мбайт). - (Анталогія "Культура Беларусі: лепшыя старонкі")
Центральная Беларусь, гэтая тэрыторыя дзе “сустрэліся” і перапляліся песенныя культуры усіх іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, наступствам чаго стала асаблівая, не ўласцівая іншым рэгіёнам разнастайнасць песенных традыцый.
Так на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі Цэнтральнай Беларусі мы сустракаемся з тым самым стылем антыфонных спеваў якія характэрны для песеннаяй традыцыі Беларускага Паазер’я рэгіёна, з якім мяжуюць паўночныя землі Цэнтральнай Беларусі. Самі народныя спевакі вызначаюць гэты стыль, як “песні з адпевам”, спевы “на дзве (тры) пары”, “на дзве (тры) змены”, гэта значыць такія спевы, калі ансамбль выканаўцаў падзяляецца на дзве-тры пары ці групы, якія па чарзе выконваюць кожную песенную страфу. Асаблівую прыгажосць антыфонныфм спевам надае такі прыём выканання, калі папярэдняя група доўга цягнезаключны гук напеву, а наступная “накладвае” пачатак паўтору на гэты працяглы гук. У такім стылі выконваюцца абрадавые песні каляндарнага і сямеёнага цыклаў. У нашым зборы гэта веснавая (№1), купальская (№2), жніўная (№7) і вясельная (№10) песні.
Песенныя традыцыі паўночна-ўсходніх тэрыторый Цэнтральнай Беларусі нясуць у сабе водгулле трыдыцый Беларускага Падняпроўя, адной з характэрных асаблівасцей якіх з’яўляецца развіты цыкл веснавых песень з “загуканнямі” вясны. У паўночна-заходніх раёнах цэнтральна-беларускага арэала такія “загуканні” перайшлі ў мясцовыя валачобныя песні. Адна з іх (№4) змешчана на дыску. Тут жа і арыгінальная “троіцкая” песня (№6), сюжэт якой – пералік традыцыйных веснавых святаў беларусаў.
Каландарна-земляробчы цыкл немагчыма ўявіць без жніўных песень – гэтай сапраўднай класікі песеннай культуры беларускага этнасу. З’яўляючыся адным з найбольш складаных для выканання жанраў славянскага песеннага фальклору, жніўныя песні належным чынам раскрываюць сваю прыгажосць толькі ў спевах сапраўдных майстроў, якія валодаюць найбольш складаным мастацтвам імправізацыі. Тры жніўныя песні, змешчаныя на дыску – гэта ўзоры з наўночна-заходняй (№7), цэнтральнай (№8), і паўднёва-заходняй зон Цэнтральнай Беларусі.
Яскравым кантрастам гучаць абрадавыя песні паўднёвай часткі цэнтральна-беларускага арэала. Традыцыі гэтай тэрыторыі, якая з’яўляецца пераходнай ад цэнтральнай часткі Беларускага Палесся, ужо нясуць у сабе асноўныя рысы палескіх спеваў – напружаны тэмбр, багатая арнаментыка, уздрыгванні голасу на адным гуку, глісандуючыя абрывы фраз пасля доўгіх ферматана апорных тонах. У такім стылі выконваюцца тры вясельныя песні (№№ 11-13).
Агульную карціну абрадавых песень цэнтральна-беларускага арэала дапаўняюць дзве “хрэсьбінныя” “ (№№ 14,15) – з радзіннага цыкла, які ў славянскім сусвеце сустракаецца толькі ў беларускага народа, з’яўляючыся адметнай рысай яго традыцыйнай культуры у цэлым.
Пазаабрадавая песенная лірыка прадстаўлена на дыску стылямі аднагалосных і шматгалосных спеваў таксама ў сукупнасці лакальных традыцый. Уражальнай шчырасцю, здзіўляючай пэўнасцю інтанацыі вылучаецца “спеўныя апавяданні” Марыі Полагавай (№№ 16,17). Прыкладам шматгалосся тыпу ўторы з’яўляецца песні “Гулі” і “Груша” (№№ 18,19), тып шматгалосся, набліжаны да цэнтральна-палескага арэала характэрны для групы песень з паўднёвай зоны Цэнтральнай Беларусі (№№ 20-22). Нарэшце, шматгалоссе паўднёва-заходняй тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі знаходзіцца ў тым самым стылявам ключ, што і шматгалоссе суседніх раёнаў заходне-беларусскага рэгіёна, пададзенага на папярэднім дыску, які раскрывае асаблівасці песеннай культуры Беларускага Панямоння (№№ 23-25).
Творчы калектыў:
У.П. Скараходаў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, навуковы кіраўнік
А.Я. Міхневіч, доктар філалагічных навук, прафесар, рэдактар
А.Я. Шыфрын, загадчык лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Т.Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства
А.П. Коўзель, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А.П.Шыфрына, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А.А. Мельнік, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Трэкліст
- Ой, бяроза белая (вясенняя)
- Ой, а на Яна Купала (купальская)
- На святога Яна (янаўская)
- Благаславі, маці, вясну заклікаці (валачобная)
- А ў гародзе (валачобная)
- Пойдзем, дзевачкі, мы ў сад гуляць (троіцкая)
- Ой, пайду дарогаю (жніўная)
- Ужо паўднёвачкі гудуць (жніўная)
- У полі жыта палавее (жніўная)
- Ой, едзь, малойчык (вясельная)
- Не маракуй, мая мамачка (вясельная)
- Сыпце, сыпце пшаніцу (вясельная)
- Покуць мая, покуць (вясельная)
- Бабулечка-кузурачка (радзінная)
- Прыйшоў кум да кумы (радзінная)
- Ой, у бары сосна (пазаабрадавая)
- Расла ў полі рабінушка (пазаабрадавая)
- Гулі (я па грыбы пайшла) (пазаабрадавая)
- Груша (У садзі груша) (пазаабрадавая)
- Ой, вы, столікі мае (пазаабрадавая)
- Хадзіла, блудзіла сірота адна (пазаабрадавая)
- Ой, да сонцэ (пазаабрадавая)
- Ой, учора звячора (калядная)
- Доры вечар табе (калядная)
- Ой, ты, кучар маладой (пазаабрадавая)
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.