::
Добры вечар табе, пане гаспадару / песня, тэкст,аўдыё — аг. Морач, Клецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Добры вечар табе, пане гаспадару
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Добры вечар табе, пане-гаспадару.
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

Засьцілайце столы, усе, колько маем,
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

Да й кладзіце калачы сьвятое пшаніцы.
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

Да й прышлі к нам жэ тры сьвяты у госьці:
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

Да й першае сьвято – Хрыстово раджэньне,
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

А другое сьвято – Сьвятого Васільля,
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!

А трэцяе сьвята – Сьвятое Крашчэньне.
Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.12.2024 13:17:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.