::
Ай у вагародзе / песня, тэкст,аўдыё — аг. Морач, Клецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай у вагародзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай у вагародзе да на пераходзе
Да віно ж мае зеляное

Да парос(ы) ўюн да зялёненькі
Да віно ж мае зеляное

Да ….конік вараненькі
Да віно ж мае зеляное

Да патаптаў ён ўюн зеляненькі
Да віно ж мае зеляное

Лыша выбег слічны панічык
Да віно ж мае зеляное

Слічны панічык, панічык-колічык
Да віно ж мае зеляное

Што ж ты, конік, так разгуляўся
Да віно ж мае зеляное

Так разгуляўся, лавіцца не даўся
Да віно ж мае зеляное

А я цябе, конік, сам спаймаю
Да віно ж мае зеляное

Сам спаймаю, зауздаю
Да віно ж мае зеляное

Зауздаю, да й асядлаю
Да віно ж мае зеляное

Асядлаю да паеду
Да віно ж мае зеляное

Да паеду ў чужу зімачку
Да віно ж мае зеляное

Ў чужу зімачку да па дзевачку
Да віно ж мае зеляное
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 22:06:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.