::
Ой ты кучар маладой / песня, тэкст,аўдыё — аг. Морач, Клецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой ты кучар маладой
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой ты кучар маладой да гэй
ой ты кучар маладой
пайдзі в стайню паглядзі

пайдзі в стайню паглядзі да гэй
пайдзі в стайню паглядзі
ці п'юць коні ці едзяць

ці п'юць коні ці едзяць да гэй
ці п'юць коні ці едзяць
ці весёленько стаяць

адзін конь ні есць ні п'е да гэй
адзін конь ні есць ні п'е
капыточкам землю б'е

чуе горэ на себе на гэй
чуе горэ на себе
а другое на мене

ой вы служкі верные да гэй
ой вы служкі верные
запрагайце коня мне

я паеду жону йскаць да гэй
я паеду жону йскаць
еду полем не відаць

на другое з'еджаю да гэй
на другое з'еджаю
бачу мілка гуляе

бачу мілка гуляе да гэй
бачу мілка гуляе
і платочкам махае

Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 02:17:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.