::
Расла ў полі рабінушка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Морач, Клецкі раён
Загаловак / інцыпіт
Расла ў полі рабінушка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Расла ў полі арабінушка
Карлівая, ой
Была ў мяне свекровушка
Сварлівая
Сварылася на невестачку
Як дзень як ноч
Ой ідзі дзе ты, нявестачка
Ад(ы) мяне ўпроч.

Да ні ставіся в лузе
Каліною, ох
А стань сабе ў чыстом полі
Арабіною.

Будзе ехаць мой міленькі
Сокровенны, ой
Ён пазнае арабінушку
За тры мілі.

Сколько я ні ехаў
Дзе я і не бываў,
А такое арабінушкі
Я нідзе не відаў.

Вазьмі ж ты, мой сыночак
Сакерушку, ох
Ізрубай жа тую ж
Арабінушку.

Сякануў ён раз
цело бело відаць, ой
Сяканув другой раз
Кров(ы) канула

Сяканув другой раз
Кров(ы) канула, ой
Секануў ён трэці раз
Славцо мовіла.

За што, пра што мой міленькі
Сячэш, рубаеш, ой
А ці ты свае матулі
Ці ж яе ты не знаеш?
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 23:38:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.