::
Устану, устану я раненька / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Устану, устану я раненька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:14
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Устану, устану я раненька я памыюся бяленька
Эх, я памыюся бяленька, прыбяруся харашэнька.

Ой я сяду пад ваконца, проці яснага сонца
Эх, проці яснага сонца, ці не ўбачу чарнаморца.

Чарнаморац полем едзе, семярых конікаў гоніць,
Эх, семярых конікаў гоніць, а васьмога варанога.

Станавіўся проці мора, станавіўся проці мора
Эх, сталі коні воду піці, капытамі землю біці.

Сталі коні націскаці, стала вада прыбываці
Эх, стала вада прыбываці, чарнаморца заліваці.

Чарнаморца залівае, чарнаморау патапае
Эх, чарнаморац патапае, ды да мілае гукае.

Чарнаморац патапае, ды да мілае гукае
Эх, ратуй, ратуй мая міла, калі верна ты любіла.

Я бы рада ратаваці, нет ні лодкі ні вясельца
Эх, нет ні лодкі ні вясельца, не ўратую, маё сэрца.

Пабягу я ў добры людцы, пабягу я ў добры людцы
Эх, покуль людзі сабраліся, чарнаморац патапіўся.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 16:13:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.