Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Віцебска-Веліжскія запісы
Вокладка
Апісанне
Віцебска-Веліжскія запісы / аўт. ідэі Ю. I. Внуковіч ; прад., уклад. : Ю. I. Внуковіч, Я. I. Грыневіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. + 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). — (Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа).
У выданні з серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа» прадстаўлены гуказапісы з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна Віцебскай вобласці і вёскі Грэдзякі Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, зробленыя Г. А. Барташэвіч і К. П. Кабашнікавым у 1989 г. Яны публікуюцца ўпершыню з захаваннем арыгінальнага гучання дзеля перадачы адметнага каларыту мясцовай беларускай гаворкі і фальклору ўзору мінулага стагоддзя. У склад гуказапісаў увайшлі і традыцыйныя песенныя творы, і этнаграфічныя апісанні некалькіх свят, абрадаў, звычаяў.
Прызначана для спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі, дыялекталогіі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца этнічнай культурай беларусаў.
Трэкліст
- Невялічэнькі наш пыяздок (Свадзебная, калі ад’яжджаюць да нявесты)
- Ходзіць Андрейка ў дабре (Свадзебная)
- І пывянь, пывянь руты й мяты (Летам, калі жыта жнуць, пяюць маладым)
- Пісырь вутык стріляіць (На вечарушках)
- Пра Каляды
- Пра абжынкі
- Пра Юр'е
- Замова ад упуду
- Замова ад зглазу
- Ні матка была (Свадзебная)
- Пра восеньскія святы
- Пріехала Кыліда (Калядная)
- Ны гарі Ванюша цярём рубіл (Свадзебная, як сідзяць ўдваіх за сталом у хаце жаніха)
- Періманычка ўтычка (Свадзебная, пяюць у нявесты)
- Дрямліва поля (Свадзебная)
- А мы масьленку дыжыдалі (Масьленка)
- Ай, зіма мыя мырызяныя. (Зіма)
- А солнушка за бор, за бор (Жніўная, як канчаюць жаць)
- Купалінка, цёмна ночка (Купальская)
- Вечерьнія зыря (У любой бяседзе)
- Выйдзіця й, баяре, послушайце (Свадзебная)
- Ніпраўдзівыя каліна (Свадзебная, пяюць у нявесты)
- Ай, сват свата просіць (Свадзебная)
- Прыпеўкі
- Прыпеўкі (Сербіянка)
- Прыпеўкі
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.