::
Пісырь вутык стріляіць / песня, тэкст,аўдыё — в. Брыгітполле, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пісырь вутык стріляіць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

На вечарушках

Поўны тэкст
Пісырь вутык стріляіць,
На дзявіцу маргаіць,
На дзявіцу маргаіць.

– А дзе ш тая дзявіца,
Што сідзела ныа вакне?
Што седзела на вакне?

Пышла ш тая дзявіца
У зялёненькій садок,
У зялёненькій садок,
Йна й капала кыаряшок,
Йна й памыла ныа ряке,
Іна й памыла на ряке,
Йна й памыла ныа ряке,
Іна й стапіла ў мыалаке,
Йна й стапіла ў малаке.

– Пакуль пісыарь пріляціць,
І мой ка́рень уськіпіць.
Пакуль пісыарь пріляціць,
А йшчэ ш пісыарь...
А йшчэ ш ка́рень не ўськіпеў,
Ка мне пісыарь пріліцеў,
Ка мне пісыарь пріліцеў.

– А чаго ш ты пріліцеў?
А ты ш міне ні хацеў,
А ты ш міне ні хацеў.
Чаго ш цібя прінясло,
Ці лотычка-й, ці вясло,
Ці лотычка, ці вясло?

– Міне сю́да прінясло
Ні лотычка й ні вясло,
Ні лотычка й ні вясло.
Прывёс міне сівый конь
Кы дзявіцы ныа спакой,
Кы дзявіцы на спакой.
Да й на смачныаю вечерю,
Й да й на мяхкаю пасьцель,
І да й на мяхкаю пасьцель.
Папіросачкі куріць,
І мілашэчку любіць,
І мілашэчку любіць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 04:01:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.