::
Замова ад упуду / гутарка/інтэрвію, тэкст,аўдыё — в. Брыгітполле, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
Замова ад упуду
Від
гутарка/інтэрвію
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
– А нічога не ўмееце вот гаварыць як пры якіх хваробах? Бывае, што-та лечыць, дапусьцім, тожа нешта гаворыць там, ці “крыксы-плаксы”?..
– А с упу́ду. С упу́ду, зглазу – эта я ўмею. Зглазу.
– Умееце?
– Ага.
– Ой! То можа мне раскажаце?
– Ай, эта ўжо наверна нельзя?
– Чаму нельзя? Можна, бабушка.
– Ну яно то ўжо... С упуду: «Не хадзі, упуд, не ламай белых касьцей, не ламай, ясных воч не смуці, резьвого серца не гневі, выхадзі, упуд, на ваду там, з хребетнай касьці, з ясных воч, ад рэзьвога серца, ад румянага ліца, ад кажынага пальчыка, ад кажынага састаўчыка, раба Божая там, Ганке, здароўя. Ці каму-нібудзь. Не я ж бабка, а Прачыстая Мамка. Бабка кругом сьвета бежала, усем людзём памагала. Памагі, пасабі там таму, каму нагаварыш». А я тут сабе нагаварыла.
– Ну да. Рабы Божай Наталлі, напрыклад?
– Ага. Ты знаеш, у нас сасед адзін задавіўся, мушчына. Дык яны, матка і сын, ні спалі начамі і прішлі ка мне. Я ім нагаваріла ваду, сталі спаць і есьць. Ня елі й ня спалі, здыаваўся йім етый пакойнік. Ну быяліся, гаворіць, ходзіць хазяін, гаворіць, па хаце і куріць. Ляжом і вот так калоцімся. Ад зглазу і c упуду ім дала вады.
– Дык эта нада і вады даць?
– Вады нада.
– А вады што? Папіць ваду ці што?
– Папіць, папіць, ліцо памыць.
– І колькі раз трэба было эта гаварыць?
– А?
– Колькі раз перагаварыць?
– Ну раз перагаворіш.
– І ета ў які-нібудзь пэўны час ці ета можна ў любы час дня?
– Да ета... Ну толька ўжо... Закат сонца ўжо нельзя.
– Нельзя закат сонца, да?
–Ага.
– А што-нібудзь вот перад гэтым, якую-нібудзь малітву трэба гаварыць? Ці не?
– Не.
– Так сразу эта ад упуду?
– Ага, прама так. Шепчыш на ваду і ўсё. І нагаваріваіш.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.12.2024 17:46:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.