::
Ні матка была / песня, тэкст,аўдыё — в. Брыгітполле, Віцебскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ні матка была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Свадзебная

Поўны тэкст
Ні матка была, мачых[а] ой,
Ні матка была, ай мачыха.
Аддыла дочку́ скрозь ночку́,
Аддыла дочку́ скрозь ночку́.

– Едзь, мая дачушка, бяз кубла,
Едзь, мая дачушка, бяз кубла.
Ты ж маю кудзельку ня скубла,
Ты ж маю кудзельку ня скубла.

– Ай, ці ў вір, мамунька, глідзела́?
Ці ў вір, мамунька, глідзела́?
Как тваю кудзельку вірцела́,
Как тваю кудзельку вірцела́.

Ныапряла ўюшку́ с кадушку́,
Ныпряла ўюшку́ с кадушку́,
Ой ныапряла прасьцень зь бересьцень,
Ныпряла прасьцень зь біресьцень.

[У]сё!

– А напрала́ што – “уюшку”?
– Ую́шку. Такія ўю́шкі бы́лі. Лі́піну зьдзяруць і шшыюць такую ўю́шку. Тады пряжу матаюць на ўю́шку на эту. На ўю́шку. А прасьце́нь такое верацё́на было. Ну верацяно́, пряло, прялі. Дык во йіна сколька наробіла, а матка йшчэ.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 03:57:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.