Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Міёршчына
Вокладка
Апісанне
14-ы выпуск серыі «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі», якую з 2006 г. ствараюць этнамузыколагі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Выпуск прэзентуе музычную этнакультуру заходняй зоны Беларускага Паазер’я. Яго асноўную частку складаюць матэрыялы фальклорных экспедыцый 1975, 1978, 1982, 1990 і 2009 гг. з фондаў кабінета традыцыйных музычных культур БДАМ. Акрамя таго, у выданне ўключаны матэрыялы экспедыцыі 1972 г. з калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, якія былі атрыманы ад супрацоўнікаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Аўдыявыданне ўлучае два кампакт-дыскі (86 гуказапісаў) і брашуру (51 с.).
CD 1 прысвечаны каляндарна-песеннай традыцыі Міёршчыны і вычарпальна прадстаўляе напевы, замацаваныя за сезоннымі перыядамі, святочнымі рытуальнымі і працоўнымі комплексамі каляндарна-земляробчага цыкла. Гэта калядныя абходныя і гульнявыя «цярэшкі», прымеркаваныя да каляднага часу карагоды, валачобныя, веснавыя, талочныя, купальскія, жніўныя і дажыначныя, восеньскія. Каляндарна-этнаграфічны комплекс пададзены ў расказах і каментарыях пра рытуальныя і гульнявыя практыкі каляднага перыяду, віншавальныя абходы на Вялікдзень, веснавы абход поля, асаблівасці выканання купальскіх напеваў, абрад «завівання барады».
CD 2 канцэнтруе ўвагу на сямейна-радавой традыцыі (вясельныя і радзінныя напевы, каментарыі да выканання вясельных песень, расказ пра вясельны абрад), а таксама асобных узорах пазаабрадавага функцыянавання (духоўныя вершы, псальма, лірычная, рэкруцкая, жартоўная). Акрамя гэтага на дыске знайшла адлюстраванне багатая інструментальная традыцыя Міёршчыны, прадстаўленая рытуальнымі і танцавальнымі найгрышамі ў выкананні на скрыпцы, гармоніку, балалайцы.
У брашуры апублікаваны артыкулы на беларускай, рускай і англійскай мовах, навуковыя і аўтэнтычныя каментарыі да песень і найгрышаў, 19 аналітычных нотна-тэкставых транскрыпцый, 16 фотаздымкаў. Сваеасаблівым «навігатарам» у выданні з’яўляецца карта музычна-этнаграфічнага абследавання Міёрскага раёна па матэрыялах архіваў БДАМ і ІМЭФ.
Выданне прызначана даследчыкам, выкладчыкам і аматарам традыцыйнай музычнай культуры Беларусі.
14-ы выпуск серыі «Аўдыяатлас» ажыццёўлены сіламі калектыву спецыялістаў. Аўтары-складальнікі (музычная частка, уступны артыкул, каментарыі, транскрыпцыя напеваў і песенных тэкстаў): Таццяна Канстанцінава, Таццяна Бярковіч. Пераклад на англійскую мову уступнага артыкула, камп’ютарны набор нотных транскрыпцыі, стварэнне карты: Таццяна Канстанцінава. Майстэрынг гуказапісаў: Паліна Круглова. Тэкставыя рэдактары: Міхаіл Казіміраў, Святлана Шчукіна. Апрацоўка фотаздымкаў: Настасся Даніловіч. Макетаванне, вёрстка, графічнае выкананне карты: Васіліна Прыбылова. Дызайн вокладкі: Аляксандр Прыбылоў, Настасся Даніловіч. Кіраўнік праекта і галоўны рэдактар: Таццяна Бярковіч.
Трэкліст
СD 1
Калядныя
1. Ну, каляда, дак даўней эта хадзілі… / расказ пра абход
Ішла каліда па святых вечарах / калядная
2. Ішла-пашла сівая свіння / калядная
3. Цярэшку жаніць будзім / «цярэшка» 1 , «прыпеўкі такіе»
А хлопец з дзеўкай лавілі адзін аднаго? / каментарый
4. Бітая дарожка, як ток / «цярэшка»
5. Ох-ці мне вяліка біда / «цярэшка»
6. А на каляды збіралася маладзёж на вечарыны? / расказ пра калядныя вечарыны
Ходзют-гуляют дзеўкі маладые / «карагод»
7. Як у садзе-вінаградзі цвяты расцвіталі / карагодная
8. Ў карагодзі балі мы / «дáўный карагод»
Эта парні два ходзяць... / каментарый пра карагоды
Валачобныя
9. Я вот, як была во гэткай… / расказ пра абходы на Вялікдзень
10. Як Пан Езус / «велікодная»
11. Гаспадару, слаўный пану / «гаспадарскі Хрыстос» (фрагмент)
12. А Танічка, добры вечар / «дзявоцкі Хрыстос»
13. Добрій вечар, паненачка / «Хрыстос беларускі, дзяўчыне піялі»
14. Ідзём, братцы, дарогаю / «Хрыстос маскоўскі» (фрагмент)
Веснавыя
15. Хадзілі старыкі пу парамі каля жыта... / расказ
Дзякуй Богу, што вісна красна / «вясновая»
16. То-то! Прышла вісна-крысна / «вясна»
17. Ты, вясеначка-весна / «вясенная»
18. А ты, вісна, ты, красна / «вясна»
19. Горкі палын у гародзе / «вясенная»
20. Як пайду я ў вароцеткі – трава зеліна / «вясна»
21. Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю / «вясна»
22. В чыстам полі пад белай бярозай / «вісна», балада (фрагмент)
23. Аддаў мяне брацітка далёка замуж / «вясна», умоўна прымеркаваная, балада
Талочныя
24. Гэй, ішоў я, ішоў я з поўначы з карчмы / «талака» (фрагмент)
25. У лузе салавей калінку клюёць / «талака»
Купальскія
26. Ой, то-то! Хто ж гэту гару капаў / «купала»
27. Божа ж мой! Хадзіла Тройца / «траецкая»
28. Сягоння купальня, заўтра Йван / купальская (фрагмент)
29. Перад Пятром пятам днём / «купала»
Гэта пелі адной групай? / каментарый пра спеў «па парам»
30. А на гарэ палын рос / «на купальню»
31. Хадзіў чыжак па вуліцы / «на купальню»
32. За гумнамі, за такамі / «купальня»
33. В лузі каліна стаяла / купальская
34. Да нет у нас купальшага / «купальная»
35. Да пойдзем, сястрыцы, з гары на даліну / «купальная»
36. Сею палею вадоль дарожкі / «купальня»
Жніўныя, дажыначныя, восеньскія
37. Сцідзёная раса пала / «жніўная»
38. Арэхаўя зялёная / «як жыта жаць»
39. Выйдзі, выйдзі, ды цёмная туча / «зажынкі»
40. Закурыўся ды дробнінькі дожджык / «жніва», «бараду як зробяць на жыце»
Дык гэта ўжо як дажыналі? / каментарый, расказ пра «бараду»
41. Хадзіў раёк па ўсім полі / «дажаўшы жыта»
42. Іду-пайду дарогаю / «жніўнáя»
43. Павейце, ветры, рана-рана, па чыстам полю / «жніўная»
44. А ў цёмным лесі, рана-рана, мядзведзь рыкаіць / «яравое жнуць»
45. А ў цёмнам лесе, рано-рано, мядзведзь ракаець / «льнавая»
46. На гарэ лён / «лён ірвалі»
СD 2
Вясельныя
1. Як сірата ідзець замуж / каментарый
Сталы засланы, госці сабраны / «як толькі госці сабраліся»
2. Кукувала зязюля ў садочку / «свадзебная, сіроцкая»
3. Ляцела зязюля ціраз сад / «як дарыць садзюць»
4. Паехаў Колечка жаніцісі / «свадзьба»
5. А борам, борам, барочкам / «як едуць сваты»
6. Ну, а на свадзьбе які састаў граў? / расказ пра «стаякоў»
7. Маладая Светачка па садочку хадзіла / «свадзéбная»
8. А на моры сонца іграла / «на свадзьбе піялі»
9. Пашлі касцы-трапцы русую касу трапаць
Пушчу я касу па залаценькім паясу / «рэжуць» касу маладой
10. У гародзе рапоўнічок шарокій / «вяселле»
11. Ды просім вас, нашы сваціцы, спавагі
Ах вы, сваціцы нашы любыя, маўчыця / «адны пяюць, а другія адпеіваюць»
Гэта вяселле, за сталом сядзяць і пяюць... / каментарый
12. Звалілася шапка з столбу далоў / «як сватоў гоняць»
Хрэсьбінныя
13. Па сянёх, сянёх па навюсенькіх
14. Сядзіць кум на куце
15. Як красіва на куце сядзець
16. Кума па садзі хадзіла
17. Наша бабулька паездачкі любіць / «эта ўжо бабку вязуць прадаваць»
18. Ох, ты, ольха, ольха моя
19. Жылі-былі два браціткі / «малый родзіцца які, ну і тады спраўляюць хрэзьбіны»
20. У чыстым полі стаялі тры елі / «хрэсьбіны»
21. Гасці, гасці, гасці, дачка / «хрэсьбіны»
22. А як жа мне моладай зеляной быць 2
23. На гарэ човен, яго вады повен / «хрэсьбіны»
Непрымеркаваныя, умоўна прымеркаваныя
24. Жылі ды балі два братцы ў сяле / «святая», духоўны верш пра Лазара
25. Сонца заходзіць, спаці палажыўшы / «святая», духоўны верш пра Страшны суд
26. Як жыла свента Дарота / «святая», псальма
27. Ды пайду ж я, дзе я здаўна ж хадзіла / «абы-калі»
28. Сувівайся, зялён явор, заўтра мароз будзець / «калі ў салдаты бяруць»,
рэкруцкая
29. Пашлі куры у халтуры — вірабейка памёр / «жартоўная»
Інструментальныя найгрышы
30. Вясельны марш / скрыпка
31. Вясельны марш / гармонік
32. Лявоніха / скрыпка
33. Полька «Пчолка» / скрыпка
34. Полька «Сабасоўка» / скрыпка
35. Полька / гармонік
36. Полька / балалайка
37. Полька / гармонік
38. Абэрак / скрыпка
39. Мазурка / скрыпка
40. Кракавяк / скрыпка
Звязаныя лакацыі
- в. Арханава, Мёрскі раён (Николаевский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Брушкі, Мёрскі раён (Николаевский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Воўкаўшчына, Мёрскі раён (Новопогостский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Даўгінава, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён (Миорский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- Дворышча, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Дзямешкі, Мёрскі раён (Турковский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Ідолта, Мёрскі раён (Повятский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Іст, Мёрскі раён (Язненский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Канцэрава, Мёрскі раён (Язненский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Кіслякі, Мёрскі раён (Повятский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Клімяты, Мёрскі раён (Заутьевский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Лявонпаль, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Мілейкі, Мёрскі раён (Новопогостский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Наўгароды, Мёрскі раён (Новопогостский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Немірова, Мёрскі раён (Язненский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Новы Пагост, Мёрскі раён (Новопогостский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- аг. Павяцце, Мёрскі раён (Повятский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Пестуны, Мёрскі раён (Миорский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Стары Пагост, Мёрскі раён (Новопогостский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Сяльцо 1, Мёрскі раён (Язненский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Турчына, Мёрскі раён (Николаевский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Фядосава, Мёрскі раён (Николаевский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Чурылава Далёкае, Мёрскі раён (Повятский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- аг. Язна, Мёрскі раён (Язненский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Якубаўшчына, Мёрскі раён (Миорский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Янова, Мёрскі раён (Перебродский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- Віцебская вобласць, Беларусь
- Беларусь
Тэмы
- архіў этнамузыкі
- напевы каляндарна-абрадавыя
- найгрышы
- напевы сямейна-абрадавыя
- песні калядныя
- жаніцьба Цярэшкі
- песні валачобныя
- песні веснавыя
- песні талочныя
- песні купальскія
- песні жніўныя
- песні дажыначныя
- песні восеньскія
- песні вясельныя
- песні радзінныя/хрэсбінныя
- вершы духоўныя
- песні лірычныя
- песні рэкруцкія
- песні жартоўныя
- найгрышы на скрыпцы
- гармонік
- балалайка
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.