::
А ў цёмнам лесе / песня, тэкст,аўдыё — Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў цёмнам лесе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ў цёмнам лесе, а ў цёмнам лесе,
Люлі, рано, мядзведзь ракаець,
Мядзведзь ракаець, мядзведзь ракаець,
Люлі рано, дзевак пужаець.
Ракай ні ракай, ракай ні ракай,
Люлі, рано, я й ні баюся.
Толькі баюся, толькі баюся,
Люлі, рано, восеньскай ночкі.

Восеньска ночка, восеньска ночка,
Люлі, рано, разлука наша.
Йіна разлучаць, йіна разлучаць,
Люлі, рано, ад таткі ад мамкі.
Йіна прылучаць, йіна прылучаць,
Люлі, рано, к свёкру, к свякроўцы.
К свёкру, к свякроўцы, к свёкру, к свякроўцы,
Люлі, рано, к дзеверу, к залоўцы.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 23:19:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.