::
Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка / песня, тэкст,аўдыё — Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу, выйдзі-выйдзі.
Вышлі-вышлі ды буйнога ветру,
Дробнага дожджу, ды вышлі-вышлі.
Ды ня выйшла цёмная тучка
З-пад цёінага лесу, ды ня выйшла.
Ня выслала ды буйнога ветру,
Ды дробнага дожджу, ды ня выслала.

Выйдзі-выйдзі, наша гаспадынька,
Раненька на ніўку, ды ні выйшла.
Ні выслала трох сынкоў-сакалкоў,
Дочак-пірапёлак, ды выслала.
Жніці-жніці, ды мае сынкі-сакалочкі
Й перапёлкі, жніці-жніці.
Жніці-жніці, ды па халадочку
Прынясу мядочку, жніці-жніці.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 11:30:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.