Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Надзежда Адамаўна Швед : Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі
Вокладка
Апісанне
Серыя фонакалекцый "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі” раскрывае унікальныя сваёй гiстарычнай і мастацкай каштоўнасцю факты аўтэнтычных песенных і інструментальных гучанняў, зафіксаваных у палявых экспедыцыях Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 1960-2000-х гг. Кожны з выпускаў серыі - плён аўтарскіх навукова-даследчых распрацовак выкладчыкаў і аспірантаў-этнамузыколагаў кафедры беларускай музыкі БДАМ, вынік здзейсненага імі руплівага адбору матэрыялаў Фонаархіва этнамузыкі БДАМ. Традыцыйная музычная культура Беларусі раскрываецца ў “Аўдыяатласе” сістэмна, з улікам рэгіянальнай, арэальнай, тыпалагічнай і мелагеаграфічнай спецыфікі этнакультуры, метадаў сучаснай этнамузыкалогіі.
Фонакалекцыя “Надзежда Адамаўна Швед” рзпрэзентуе магутную песенную культуру Беларускага Палесся (традыцыя вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці), увасобленую ў творчасці аднаго з найталенавітых яе носьбітаў.
Экспедыцыйныя фоназапісы Крывашэйцавай К. 2005 г. Рагачоўскі р. Гомельскай вобл. (ФЭ БДАМ, 2Е176-2Е 178)
Удзельнікі запісу ў в. Стоўпня:
Лук’янава Раіса Фёдараўна (1939, в. Вуглы Рагачоўскага р.)
Цішкова Ганна Лаўрэнцьеўна (1924, в. Хімы Рагачоўскага р.)
Раманава Зінаіда Савельеўна — дырэктар ДК в. Стоўпня
Кухарэнка Надзежда Емельянаўна (1933, в. Канапліцы Рагачоўскага р.)
Швед Надзежда Адамаўна (1927, в. Перароў Жыткавіцкага р.)
Аўтар-складальнік: Кацярына Крывашэйцава
Рэстаўрацыя гуказапісаў: Сяргей Багданаў
Каардынатар серыі: Таццяна Бярковiч
© 2007 The Belarusian State Academy of Music
Анатацыя
Стварэнне ёмістай і рэльефнай панарамы традыцыйнай музычнай культуры Беларусі, закладзенае ў якасці адной з асноватворных ідэй “Аўдыяатласа”, наўрад ці магчымае па-за раскрыццём музычна-традыцыйных сусветаў асобных прадстаўнікоў гэтай культуры. Фонакалекцыя “Надзежда Адамаўна Швед” рэпрэзентуе песенную традыцыю в. Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, адбітую ў творчасці аднаго з найталенавітых яе носьбітаў.
Своеасаблівасць названай традыцыі надзвычай выразна высвецілася ва ўмовах жывога “дыялогу культур” падчас экспедыцыйнага запісу ў в. Стоўпня Рагачоўскага раёна Гомельшчыны, у якім Надзежда Адамаўна ўдзельнічала поруч з гуртом тутэйшых жанчын.
Натуральна, што супастаўленне рознатэрытарыяльных традыцый, нягледзячы на іх адносна невялікую геаграфічную адлегласць, выяўляе прынцыповую несумяшчальнасць прыналежных ім песень каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Гэтая акалічнасць прасочваецца ў пастаянных заўвагах Надзежды Адамаўны аб песенна-абрадавых формах менавіта сваёй традыцыі: “Як я ўжэ помню...", “у НАС на Тройцу, тo...", “У нас такім моцівом і сьпевалi”.
Рагачоўскія спявачкі адно дзівяцца ведам Надзежды Адамаўны:
- Паляшчучыха етая, дзе яна сядзела?!
- Ты ўжэ нам паспісай ("перапішы словы сваіх песень - К.К.) - будзем пець па-беларускі.
I нават зладжанае гуртавое спяванне познетрадыцыйных узораў не хавае інтанацыйнай неідэнтычнасці галасоў яе ўдзельнікаў, што добра адчуваюць і самі выканаўцы:
- Boт, вот у нас, у нас уводзяць, а у вас - напрамую (Н.А.)
- Напрамую - беларускае, а ты - "О, о".... Пакуль наокаесься... Пакуль на "о", а мы на "а".
- Вот у вас напрамую, а ў нас уводзяць (Н.А.)
- Я напрамую, а ты крывіш!
Каляндарна-песенны цыкл Жыткавіцкага раёна ў фонакалекцыі рэпрэзентаваны напевамі трох сезонаў - зімы (№ 2 - абходная шчадроўка з рэфрэнам “Святы вечар добрым людзям!”, № 3 - “Каза” на той самы тыпавы напеў, № 5 - псальма “на Рожэство”), вясны (№ 8 - загуканне вясны, № 9 - веснавы карагод - "хадзілі кружком і сьпявалі", №№ 10, 11, 13 - прымеркаваныя да Тройцы) і лета (№ 14 - жніво).
Сямейна-родавы цыкл прадстаўлены напевамі вяселля (№№ 15-24). Асобны раздзел калекцыі складаюць песні познетрадыцыйнага пласта, у ліку якіх - балады (№№ 31, 32), сямейна-пабытовыя (№№ 29, 30), лірычныя (№№ 27, 34) і жартоўныя (№№ 7,26).
У фонакалекцыю ўлучаны расповеды, каментары і заўвагі аб спевах і абрадах, якія не толькі ствараюць яскравыя вобразы традыцыйнай культуры ў яе жывым бытаванні, але і выяўляюць адметнасць яе носьбітаў як культурна-антрапалагічнага тыпу.
Кацярына Крывашэйцава
Creating of three-dimension panorama of Belarusian traditional music culture, which is one of the crucial ideas of the “Audioatlas”, is hardly possible without an exposure of its individual representatives. The collection «Nadzezhda Adamauna Shved» displays a song tradition of the village of Perarou (Zhytkavichy District, Homel Region), incarnated in the singing of one of its most talented holders.
Features of this tradition especially vividly came to light during the recording in the village of Stoupnya (Rahachouski District), where Nadzezhda Adamauna sang with a group of the natives. The recording shows that calendar and family song traditions of different places of Belarus are not equal. Even during the performing of later tradition songs, which are more homogeneous in their style, the sound of Nadzezhda Adamauna and that of the other participants is not identical.
The collection represents a calendar song cycle of the Zhytkavichy District, including the tunes of the three seasons - Winter (№ 3 - “shchodry”, № 4 - “kaza”, № 5 - Christmas psalm), Spring (№ 8 - “zahukanne viasny”, № 9 - spring round dance, № 10, 11, 13 - Whitsunday songs) and Summer (№ 14 - harvest time song). The family cycle is represented by wedding tunes. A separate part of the collection includes later traditional songs - ballades (№№ 31, 32), family-common (№№ 29, 30), lyric (№№ 27, 34) and jocular (№№ 7, 26).
The collection includes narrations and comments on the songs and rites, that paints a graphic vivid picture of the traditional culture as well as it reveals the peculiarities of its holders as the cultural anthropological type.
Katsiaryna Kryvasheitsava
Трэкліст
Песні каляндарнага цыкла
1. Гой, там над морэм, там стоіць явор (пра “коляды” і “шчодрыкі”)
2. Вой, там над морэм, там стоіць явор ("шчодрыкі")
3. Вжэ як я... як я ўжэ помню... (як вадзілі Казу) / Во-го-го, Коза, ва-го-го, сера (“водзілі Козу”, “прыходзілі, шчодруковалі”)
4. У нас жа ходзілі - зьвезду робілі, ды шчэ й круцілася, помніш? (як хадзілі са зьвяздой)
5. Ой, новое нарождэнэ Божое сілы (“на Рожэство”)
6. Ну, это ж Нарожджэньне... (як раней спявалі)
7. Була ў міне цётка Матруна (“про кудзелю”)
8. Хто якія, якія знаеце - пейце (пра веснавыя песні) / Ох, ты весна, весняночка (э) ("весною сьпевалі")
9. Карагод - то песьню я знаю... / My па вуліцы карагод ведзём ("хадзілі... кружком і сьпявалі")
10. У нас на Тро... у НАС на Тройцу тo... (пра Тройцу) / Ой, дума ж моя дума (“на Тройцу”)
11. А шчэ... шчэ знаеце, што... (каментар да траецкай песні) / Чумак водку пье, в його грошы е ("на Тройцу", "выпіваюць да спяваюць")
12. Скажыце, а ў вас на Тройцу русалку не рабілі? (пра Русалку)
13. А дзяўчаты ў вас не куміліся раней? (пра кумленне) / Ох, куме, куме, добра гарэл(ы)ка
14. ...Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?.. (пра Купальле і жніво) / Негодзяй, негодзяй, неўмувато дзев(ы)ко (“жніво”)
Вяселле (’’свадзьба ”)
15. Ох, што ж это да за дзерево (“свадзьба”, "як прыбіраюць маладую")
16. Вой, ступіла Машэнька на парог
17. Сядзьмо, мамко, повечэраймо
18. Закідай, маці, д(ы)рова 00:29
19. Ох, едомо, едом ("як вязуць" маладую) 00:56
20. Короваю, ты наш(ы) раю / Чыйі, чыйі коровай вушэй (каравайныя з каментарам) 02:02
21. Бувало ж каравая саджаюць у печ, лапату, і місяць, i... да кажэ: Ой, котора коровай месіла 01:04
22. Ужэ несуць коровай, дзеляць... (каравайная з каментарам) Наша печка сокочэ ("як несуць" каравай) 00:49
23. Ох, і мамочко ж(ы) моя 01:17
24. Покоцілі, покоцілі медавую бочку 00:24
Пазаабрадавыя песні
25. Ой і я, малада, па лугу хадзіла 02:11
26. Про курі поспувайце, піўня / Куры мае, куры, куры-шчэбетуры 02:41
27. Каціліся вазы з горы і ў даліні сталі 02:46
28. Калі ж аны, бачыце... (заўвагі пра калектыў) 00:36
29. Ой, і з горы да ў доліну ("то колішня песьня") 01:38
30. Ой, у полі на ролье 03:02
31. Ой, што ето за ўдова 04:14
32. Зайшоў месіц, зайшоў ясны, зайшоў за камору 03:46.
33. Росьціце, гурочкі, ў чатыры лісточкі. Эй! / Вот у нас... (каментары пра манеру выканання) 03:12
34. Ох, вішэнька, черем(ы)шына, што стоіш, не родзіш? 01:59
№№ 2,3,7,8,9,12-24,29,30,34 - Швед Н.А.
№№ 1,4-6,11 - Швед Н.А. разам з сястрой, Баран Евай Адамаўнай (падводзіць)
№№ 10,25,26,27,31,32,33, - усе разам, пачынае Швед Н.А.
№№ 9,20,28 - каменціруе Раманава З.С.
Звязаныя лакацыі
- в. Перароў, Жыткавіцкі раён (Переровский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- аг. Стоўпня, Рагачоўскі раён (Столпнянский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Вуглы [Углы], Рагачоўскі раён (Столпнянский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Хімы, Рагачоўскі раён (Столпнянский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Канапліцы, Рагачоўскі раён (Озеранский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Гомельская вобласць, Беларусь
- Беларусь
- Палессе
- Усходняе Палессе
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.