::
Куры мае, куры, куры-шчэбетуры / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Куры мае, куры, куры-шчэбетуры
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Куры мае, куры, куры-шчэбетуры,
Ко мне будаў чалавека по маёй натуры.

Каб он водачкі ня піў, табаку не нюхаў,
Чужых жонак не любіў - адну міне слухаў. //

Ох, пойжу я до кумы, стану пад сціною,
А мой мілы, чорнабрівы, любіцца з кумою. //

Кумка ставіла бутылку, шче й свежую рібку,
Ох, я ўзяла не сцерпела, да й пабіла шыбку. //

Прыйшла ж я да дому, з бальной галавою,
Абвізала галавочку белай хусціною. //

Прійшов муж да дому, калі ж забалела?
-А я ўчора із вячора, як шыбка ляцела. //

Ох, пойду я до кумы, ох, кума не ўмыта,
Чого ў цебе, кумочко, шыбачка разбіта. //

Была ў міне курка, курка шче й пугліва,
Палецела через хату - шібачку й разбіла. //

А мне суседочкі праўду гаварілі,
А я, дура, бесталкова, слухаць не хацела. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 01:49:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.