::
Ой і я, малада, па лугу хадзіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой і я, малада, па лугу хадзіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой і я, малада, па лугу хадзіла, //
Па лугу, па лугу, па лугу хадзіла.

Ой і я, малада, каліну ламіла, //
Каліну, каліну, каліну ламіла, //

Ой і я, малада, з каліны упала, //
І з каліны ўпала, ў рэчку я папала. //

Ой і я, малада, окуня паймала, //
Акуня, акуня, акуня паймала. //

Ой і я, малада, на базар хадзіла, //
На базар, на базар, на базар хадзіла. //

Ох я, малада, горшчыка купіла, //
Горшчыка, горшчыка, горшчыка купіла. //

Ох я, малада, акуня варыла, //
Акуня, акуня, акуня варыла. //

Ох я, малада, мілаго карміла, //
Мілага, мілага, мілага карміла. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 09:15:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.