::
My па вуліцы карагод ведзём / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
My па вуліцы карагод ведзём
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Мы по вуліцы карагод ведзём,
Ой, люлі, люлі, люлі, карагод ведзём,

Ох, я ў маменькі, не жонат ходжу,
Ой, люлі, люлі, люлі, не жонат ходжу,

Усе хлопчыкі пожэніліса,
Ой, люлі, люлі, люлі, пожэніліса.

Ох ты, мамінька, ожэні міня,
Ой, люлі, люлі, люлі, ожэні міня.

Возьму жоночку, белорусочку,
Ой, люлі, люлі, люлі, белорусочку.

Посажу іі на скамеечку,
Ой, люлі, люлі, люлі, на скамеечку.

Зрісую ж іі на карціночку
Ой, люлі, люлі, люлі, на карціночку.

Да й пріб’ю ж іі, там дзе спаці мне ,
Ой, люлі, люлі, люлі, там дзе спаці мне.

Буду спаць лігаць - з ею розмовляць,
Ой, люлі, люлі, люлі, з ею розмовляць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 06:18:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.