::
Ой, што ето за ўдова / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, што ето за ўдова
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, што ето за ўдова, сем лет без мужа жіла,
Ой, сем лет без мужа жіла.

Сем лет без мужа жіла, у кантору ходзіла,
Ой, у кантору ходзіла.

У кантору ходзіла, канторшчыка любіла,
Ой, канторшчыка любіла.

Канторшчыка любіла, два сыночкі родзіла,
Ой, два сыночкі родзіла.

Два сыночкі родзіла, сповіточок сповіла,
Ой, сповіточок сповіла

Сповіточок сповіла, ў Дунай-речку ўтопіла,
Ў Дунай-речку ўтопіла.

Ох, ты речушка-Дунай, калышы маіх сыноў,
Ой, калышы маіх сыноў.

Калышы маіх сыноў, до сімнаццаці гадоў,
Ой, до сімнаццаці гадоў.

У сімнаццатом гаду прішла ўдова по воду,
Ой, прішла ўдова по ваду.

Прішла ўдова по ваду - стаў карабель пріплуваць,
Ой, стаў карабель пріплываць.

Стаў карабель пріплуваць - стала сыноў познаваць,
Ой, стала сыноў познаваць.

Одзін лежыць на баку - курэ піпку табаку,
Ох, курэпіпку табаку.

Другі седзіць на скам’е, погледае на міне,
Ох, погледае на мене.

Ох, сыны мае, сыны, заберіце вы мене,
Ой, заберіце вы мене.

Ох, ты маменька родна, пожыві-ка ты одна,
Ой, пожыві-ка ты й одна.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 03:04:31

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.