Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Спевы Беларусі / Authentic songs of Belarus
Вокладка
Апісанне
Дыск запрашае ў музычную вандроўку па Беларусі па часах даўніх і сённяшніх. І рушым мы ў глыбыні стагоддзяў з дапамогай песеннага і інструментальнага традыцыйнага фальклору, які ў гісторыі беларускага народа доўгі час быў адзінай формай мастацкай творчасці.
Традыцыйная культура беларусаў увабрала ў сябе шчодры талент народных майстроў і ўмельцаў з розных куткоў Беларусі. Нягледзячы на трагічныя ліхалецці, што ня раз ставілі беларускі этнас на мяжу знікнення, яго культура, маючы здаровыя старажытныя карані, вызначалася жыццяздольнасцю і кожны раз адраджалася. Культурны ландшафт на тэрыторыі Беларусі неаднародны; з улікам комплексу этнакультурных прыкмет – экалагічнага асяроддзя, традыцыйнай гаспадаркі, жылля, адзення, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мясцовых гаворак, фальклорнай творчасці, асаблівасцяў этнічнай гісторыі, гісторыка-культурных сувязяў – тут вылучаюцца 6 гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Паазер'е (поўнач Беларусі), Усходняе Палессе і Заходняе Палессе (поўдзень), Падняпроўе (усход), Панямонне (захад), Цэнтральная Беларусь.
На дыску сабраныя каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя песні, а таксама папулярныя танцы розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі ў выкананні карыфеяў аўтэнтычнага фальклору – спевакоў і музыкантаў.
Як вядома, у дахрысціянскую эпоху каляндарна-абрадавыя святы ў Беларусі былі першапачатковай формай адліку часу, гэта быў так званы протакаляндар. Згодна з ім існавалі 4 цыклы народных святаў: зімовы, веснавы, летні і восеньскі. Кожная пара года мела адпаведныя абрады і іх песеннае суправаджэнне. Усе дзеянні былі прасякнуты думкай аб будучыні роду, сям'і, клопатам пра ўраджай.
Вы пазнаёміцеся з беларускімі вяснянкамі і калядкамі, купальскімі і юраўскімі, вясельнымі і хрэсьбіннымі, бяседнымі і казацкімі, любоўнымі і салдацкімі песнямі, а таксама папулярнымі танцамі, якія колісь гучалі на вясковых вечарынах.
Для кагосьці гэтыя песні і танцы будуць успамінам пра шчаслівыя і бесклапотныя дні юнацтва, камусьці дапамогуць у сумныя і вясёлыя хвіліны жыцця. Але з гэтага музычнага падарожжа ў глыбіні стагоддзяў вы вернецеся крыху іншымі, бо пачуўшы дасканалыя ўзоры даўняй беларускай мелодыкі, міжволі параўнаеце іх з музыкай сённяшняй, і тады зразумееце, наколькі цікавай і багатай была культура нашых продкаў, які бясцэнны скарб захавалі для нас народныя спевакі і музыканты!
Таццяна Песнякевіч
Трэкліст
1. Благаславі Божа. Веснавая. Гурт в. Усполле Магілёўскай вобл.
2. А ў полі пава лятала. Веснавая. Марыя Васілевіч, пас. "Прыазернае", Шумілінскі р
3. Ой, Яна Купала. Купальская. Гурт в. Раешўчына, Маладзечынскі р-н, Мінскай вобл.
4. А ў заенькі 3 думы. Калядная.
5. Непраўдзівая каліна. Вясельная. Гурт в.Качаны, Верхнедзвінскі р-н, Віцебскай вобл.
б. Лявоніха. Танец. Гурт в. Старое сяло, Магілёўскай вобл.
7. Вальс. Танец. Гурт "Груздаўскія дзяды" г. Паставы, Віцебскай вобл.
8. Эй, да даліна далінушка. Лірычная. в. Ахонава Дзятлаўскага р-на, Надзея Бурак
9. Зашумела шум-дуброўка. Лірычная.
10. Ой, драбязіцца. Бяседная. в. Феліксава Лідскага р-на, Марыя Дула
11. Міленькі ты мой, дружына мая. Лірычная. Гурт в. Лысая гара Чэрвеньскага р-на
12. Танец. Цымбалы, Іван Швайбовіч в. Барань Барысаўскага р-на
13. Вой журба ж ты журбінка. Лірычная. Гурт в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на
14. Ой, да сонца да яснае. Лірычная. Гурт в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на
15. Ой, пойду я на толоку. Талочная.
16. Ой, стаіць явор тонкі высокі. Калядныя. Бурдоннае спяванне в. Малыя Гарадзяцічы Любаньскага р-на, Раіна Слівец, Вольга Цішка
17. Арол божжа пташка. Веснавая. в. Грозы Мсціслаўскага р-на. Ганна Гарусава, Кацярына Цітова
18. Ой рана на Івана. Купальская. в. Бобр Крупскага р-на. Марфа Алексіевіч, Ганна Сырыцына
19. Ой чабор, чабор кала дарогі. Жніўная. в. Бобр Крупскага р-на. Марфа Алексіевіч, Ганна Сырыцына
20. А у полі бяроза, а у полі кудрава. Бяседная. в. Сарокі Шчучынскага р-на
21. Полька. Танец.
22. Кадрыля. Танец.
23. Мазурка. Танец. Станіслаў Маленчык (скрыпка, губны гармонік) п. Шчучын Гроднедскай вобл.
24. Не ходзі козачэ по-над берэгамі. Казацкая.
25. Ох, ты мамко ж вішня. Жніўная. Myжчынскі гурт в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на
26. Ой рано-рано куры попелі. Гурт в. Запясоччя Жыткавіцкага р-на
27. Да бегаў котко по вороцях. Марыя Лузай
28. Да не бойса конічку вялікой дорогі. Гурт в Малькавічы Ганцавіцкага р-на
29. Танец. Мазыр. Георгі Дулуб (скрыпка), Міхаіл Зубар (баян), Адам Шашко (барабан)
30. Чарачка. Бяседная. Гурт в. Клетная Брэсцкай вобл.
31. Кадрыля
32. Пасею гурочкі. Мікалай Ляшчынскі, Іван Шуканаў (скрыпкі), Пятро Шуканаў (цымбалы), Васіль Швед (бубен).
Звязаныя лакацыі
- Беларусь
- в. Усполле, Мсціслаўскі раён (Ходосовский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Прыазёрная, Шумілінскі раён (Дабейскі c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Раеўшчына [Раеўка; Ярэўшчына], Маладзечанскі раён (Мясотский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Качаны, Ушацкі раён (Жарский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- г. Паставы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Ахонава, Дзятлаўскі раён (Даниловичский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Феліксава, Лідскі раён (Можейковский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- Лысая Гара [Лысаўшчына], Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- в. Барань [Баран], Барысаўскі раён (Моисеевщинский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Гаўрыльчыцы, Салігорскі раён (Гаврильчицкий c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Малыя Гарадзяцічы, Любанскі раён (Малогородятичский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- Бобр [Бабёр], Крупскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- в. Сарокі, Шчучынскі раён (Орлевский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- г. Шчучын, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- аг. Глушкавічы, Лельчыцкі раён (Глушковичский c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Запясочча, Жыткавіцкі раён (Вересницкий c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- аг. Малькавічы, Ганцавіцкі раён (Мальковичский c/c), Брэсцкая вобласць, Беларусь
- г. Мазыр, Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- в. Клятная, Пінскі раён (Валищенский c/c), Брэсцкая вобласць, Беларусь
- Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
- Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Ушацкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Салігорскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Любанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Крупскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
- Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
- Віцебская вобласць, Беларусь
- Гродзенская вобласць, Беларусь
- Мінская вобласць, Беларусь
- Гомельская вобласць, Беларусь
- Брэсцкая вобласць, Беларусь
- Магілёўская вобласць, Беларусь
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.