чарачка моя срэбраная
золотымі берожкамі облажоная
каму чару піць здровому быць
пане Зіне чару выпіваць
ой чарачка, чарачка, якая ты добра
якая ты звэрху, такая ты до дна
чы мне тэбе вы(і)піты, чы мне тэбе вы(і)літы
як я цябе вы(і)п’ю весёлая стану
як я цябе вы(і)лью сорому достану
сорома, сорома
ой хто п’е тому налівайтэ
хто не п’е тому не давайтэ
а я буду піты, піты як малыя дзеты, дзеты
забраўшыся ў куток па сем чарак у раток
ой калі ж піты то піты до дна
ой колы ж спаты до белого дня
ой хто мэнэ верно любіць
то хай мэнэ прыголубіць
душечка моя, эй, душечка моя
Дадатковыя куплеты з кнігі Мажэйка З.Я. да гэтага запісу:
ой вупіла, закусіла, сама сябе похваліла,
што я доброга роду, п'ю горэлку, як воду,
горэлочка не вода, напіцеса не шкода,
горэлочка шумна, довядзе до гумна,
а у гумне сено, порэжу колено,
а у гумне солома, да й наробіць сорома,
сорома, сорома
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.