::
Ой, драбязіца / песня, тэкст,аўдыё — в. Феліксава, Лідскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, драбязіца
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, драбязіца, ой, драбязіца,
Дробны дождж ідзе,
Пазбіралася бедна басота,
Ўсё гарэлку п’е. (2разы паўтор апошнія 2 радкі)

П’ём мы гарэлку, п’ём мы вішнёўку,
Будзям піць віно,
А як хто прыдзя, з нас насміецца,
Будзем біць таго.

Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты,
Насміхаецца,
Ой, за што ж гэта бедна басота
Напіваецца?

Не смейся дзядзька, дзядзька багаты,
Ты нч смецся з нас,
Садзіся, дзядзька, дзядзька багаты,
Вып’еш ты у нас.

Ні сяду, хлопцы, хлопцы-малойцы,
І ні буду піць,
Я маю сто рублей ў кішэні,
Шкода размяніць.

Адзін за руку, другі другую,
Трэці ў шыю б’е,
Ой, ні йдзі, дзядзька, дзядзька багаты,
Дзе басота п’е.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.