::
Зашумела шум-дуброўка / песня, тэкст,аўдыё — в. Феліксава, Лідскі раён
Загаловак / інцыпіт
Зашумела шум-дуброўка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Зашумела шум-дуброўка,
Ой, заплакала млода ўдоўка. //
Заплакала, затужыла,
А што ж я ў Бога заслужыла? //
Усе дружкі з вайны едуць,
А майго дружка коня вядуць, //
Ой, мой конік вараненькі,
А дзе ж мой дружок маладзенькі. //
Ў чысту поле пры даліне,
Ой, ляжыць дружок як быліна. //
Ў правай ручцы шаблю дзёржыць,
А на левую нахіляе. //
На левую нахіляе,
І з таварышам размаўляе. //
Ты, таварыш, брацец радной,
А накажы ты жане маёй. //
Няхай яна міне не жджэ,
Ды нехай сабе замуж ідзе. //
Калі ей там лепей будзе,
То яна ж мяне прызабудзе. //
А калі ёй гора будзе,
То яна па мне плакаць будзе. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 19:43:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.