Ой, стаіць явар, тонкі высокі,
Светы вечар, тонкі высокі.
Тонкі, высокі, вецце кудраво,
Светы вечар, вецце кудраво,
На вецці кудравым сем варон седзіць,
Светы вечар, сеў арол седзіць,
Сеў арол седзіць, усе ў ваду гледзіць,
Светы вечар, усе ў ваду гледзіць,
Усе ў ваду глядзіць, шчуку-рыбу бачыць,
Светы вечар, шчуку-рыбу бачыць,
Вой, шчука-шчука, як ты глыбока,
Светы вечар, як ты глыбока,
Як ты глыбоко, так я высоко,
Светы вечар, так я высоко,
Ой, з цебе, шчука, смачна вячэра,
Светы вечар, смачна вячэра,
А з мяне, арла, мякка пасцеля,
Светы вечар, мякка пасцеля,
Ой, з цебе, шчука, чашую здымаюць,
Светы вечар, чашую здымаюць,
А з мяне, арла, пер’е скубаюць,
Светы вечар, пер’е скубаюць,
А з мяне, шчукі, смачная юшка,
Светы вечар, смачная юшка,
А з мяне, арла, м’якка падушка,
Светы вечар, м’якка падушка.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.