::
Міленькі ты мой, дружына мая / песня, тэкст,аўдыё — Лысая Гара, Чэрвеньскі раён
Загаловак / інцыпіт
Міленькі ты мой, дружына мая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

міленькі ты мой, дружына мая
звёз міня туда, дзе роду німа

звёз міня туда, дзе роду німа
ні радзімага, ні судзімага

ні радзімага, ні судзімага
мілая мая, непраўда твая

мілая мая, непраўда твая
цераз вуліцу там кума мая

чэраз вуліцу там кума мая
чэраз другую там сястра мая

чэраз другую там сястра мая
ля маей сястры два дубы стаяць

ля маей сястры два дубы стаяць
а на тых дубах галубы сядзяць

а на тых дубах галубы сядзяць
і мілуюцца, і цалуюцца

і мілуюцца, і цалуюцца
і з майго жыцця не зьдзівуюцца

Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 05:29:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.