Выданні → Выданне:
Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 10. – 369 c.
Вокладка
Анатацыя
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Асобы». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням фальклорнага працэсу ў сённяшніх умовах, даследуюцца малыя фальклорныя жанры, розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на пытаннях ідэнтычнасці і паралелях беларускага матэрыялу з суседнімі. Друкуюцца раннія запісы В. Бадзянскага і А. Сержпутоўскага, а таксама лісты Мікіты Талстога з палескіх экспедыцый.
Падрыхтаваны ў межах выканання тэмы «Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі», № 20210782 ад 16.04.2021 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады, навук. кіраўнік А. І. Лакотка.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Змест
- Даследаванні
- Іна Швед. Хата і яе інтэр’ер у беларускіх і ўкраінскіх загадках — 11
- Таццяна Агапкіна, Таццяна Валодзіна. Пералогі: найменне і замовы ў беларускай і ўкраінскай традыцыйнай культуры — 48
- Юрый Внуковіч. Характарыстычныя прыкметы беларусаў і літоўцаў у народаапісаннях ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя — 78
- Сяргей Грунтоў. Пустыя магілы. Грамадзянскія кенатафы ў Беларусі ў ХХ ст. — 108
- Юры Пацюпа. Пазлы незавершанай мазаікі: беларускі фальклорны верш у працах XIX – пачатку XX стагоддзя — 125
- Міхал Лучыньскі. След зніклага балта-славянскага міфа? Вакол баладнага матыву «заручыны як узнагарода за дапамогу» — 154
- Марыя Андруніна. Рэфлексы матыву «Грамаўнік гоніць нячыстую сілу» ва ўсходнеславянскай абраднасці Стрэчання — 171
- Ілья Бутаў. «Мокрыя» і «плачлівыя» камянi на тэрыторыі Беларусі і Латвіі — 193
- Цімур Буйко. Пеяратывы з асновамі *opsik-/*opsin- на фоне ўяўленняў славян пра асіну — 209
- З рукапіснай спадчыны
- Лісты Мікіты Ільіча Талстога з Палесся. Падрыхтавала Святлана Талстая — 222
- Беларускія матэрыялы ў маскоўскай частцы архіва Восіпа Бадзянскага. Падрыхтаваў Вячаслаў Мартысюк — 252
- З рукапіснай парэміяграфічнай спадчыны Аляксандра Сержпутоўскага: Зборнік «Белорусские пословицы и поговорки в алфавитном порядке». Падрыхтаваў Вячаслаў Мартысюк — 271
- Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў
- Іна Швед. «Это мыні маты прыказывала, я тое помніла всё врэм’я, всё врэм’я»: Жаночыя веды з вёскі над Капаёўкай у палявых запісах 2012 г. — 293
- Алена Сумко. Яўрэйскі свет вачыма беларускіх сялян (Па матэрыялах Дзісненскай фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі 2019 года) — 332
- Эдвард Зайкоўскі. Абрады веснавога ўшанавання памерлых у ваколіцах Белавежскай пушчы (беларуская частка) — 342
- З Калекцыі фальклорных запісаў
- Асобы
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.