Персаналіі → Персаналія:
Валодзіна Таццяна Васільеўна
Біяграфія
Таццяна Валодзіна — фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук. Займаецца пытаннямі народнай анатоміі і медыцыны беларусаў, даследуе міфалогію, замовы, народны каляндар, знакавую арганізацыю традыцыйнай карціны свету беларусаў. Аўтар сямі кніг, сярод якіх: «Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў» (1999), «Белорусский эротический фольклор» (2004), «Цела чалавека: слова, міф, рытуал» (2009). Навуковы рэдактар энцыклапедычнага зборніка «Міфалогія беларусаў» (2011).
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.