Усе звесткі адным радком

Масленіца. Абрад. Песні. Напевы / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; уклад., уступ. арт. : А. І. Ляшкевіч, В. М. Прыбылова ; навук. рэд. Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 815 с., нот. іл. – (Беларуская народная творчасць : БНТ).

Анатацыя

Том з’яўляецца першым навукова атрыбутаваным зборам, прысвечаным абрадавым традыцыям перыяду Масленіцы ў Беларусі. Заснаваны на багатай факталогіі ХІХ–ХХІ стст., збор уключае тры раздзелы, у якіх даецца комплекснае апісанне абрадавых дзеянняў масленічнага перыяду, прымеркаваных да іх песень і напеваў. Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання масленічных песень і апісанняў святкавання Масленіцы, дае іх класіфікацыю, акрэслівае сімволіку і лакальныя адметнасці. Распаўсюджванне найбольш істотных элементаў масленічнай абраднасці адлюстравана на картах. Асобна паказваецца этнамузычная спецыфіка песенна-абрадавых масленічных традыцый, акрэсліваецца тыпалогія і мелагеаграфія абрадавых напеваў, адлюстраваная як у арганізацыі нотна-тэкставага раздзела, так і на спецыяльных картах. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі беларускай этнічнай культуры, яе гісторыяй і сучаснасцю.


Заўвагі

Што за серыя "Беларуская народная творчасць"?

Выдаецца з 1970 г. Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (цяпер у складзе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН). Выйшла 47 тамоў, прысвечаных розным жанрам беларускага фальклору (песням і абрадам каляндарнага і сямейнага цыклу, казкам, прымаўкам, выслоўям, прыпеўкам, пазаабрадавым песням). Апошні том, “Народная медыцына”, выдадзены ў 2007 г., укладальніца – Таццяна Васільеўна Валодзіна. І вось праз 13 год серыя працягваецца! "Масленіца" стала 48-м томам.

Што за том "Масленіца. Абрад. Песні. Напевы"?

Кнігу адкрывае вялікая прадмова. Можна даведацца гісторыю збірання звестак пра беларускую Масленіцу, пачытаць пра асаблівасці масленічных абрадаў, тэкстаў і мелодый масленічных песень. У раздзеле “Абрад” змешчаны апісанні святкаванняў Масленіцы, вялікая частка якіх набрана з экспедыцыйных аўдыязапісаў з захаваннем асаблівасцей мясцовых гаворак. Публікуюцца таксама апісанні з выданняў кан. ХІХ – пач. ХХ стст., архіўных і друкаваных крыніц. Раздзел “Песні” фарміраваўся па такім жа прынцыпе. У раздзеле “Напевы” – нотныя расшыфроўкі 117 масленічных песень, зробленыя пераважна з экспедыцыйных матэрыялаў. 22 натацыі ўзяты з друкаваных крыніц і прыводзяцца ў рэдакцыі Васіліны Міхайлаўны Прыбыловай з максімальным захаваннем аўтарскіх версій.

Хто працаваў над кнігай?

Раздзелы “Абрад” і “Песні” ўкладала Алена Ігараўна Ляшкевіч, раздзел “Напевы” – Васіліна Міхайлаўна Прыбылова. Навуковы рэдактар тома – Таццяна Васільеўна Валодзіна. Навуковы кансультант – Тамара Барысаўна Варфаламеева. Рэцэнзенты – Мікалай Паўлавіч Антропаў і Анастасія Анатольеўна Гулак. Рэдактар – Таццяна Васільеўна Лапцёнак.

Як набыць?

Том “Масленіца. Абрад. Песні. Напевы” серыі “Беларуская народная творчасць” (БНТ) выйдзе ў снежні 2020 г., будзе прадавацца ў дзяржаўных кнігарнях.


Змест

Гісторыя вывучэння беларускай Масленіцы: крыніцазнаўчы ракурс (А. І. Ляшкевіч)

Масленічныя абрады і песні (А. І. Ляшкевіч)

Песенна-абрадавыя традыцыі беларускай масленіцы (спецыфіка функцыянавання, тыпавыя напевы, іх арэалы) (В. М. Прыбылова)

АБРАД: рытуалы, звычаі і павер’і

  • Масленічны тыдзень
  • Дзедавы тыдзень і Масленічныя Дзяды
  • Абыход двароў (з падраздзелам Абыход маладых сем'яў)
  • Ушанаванне павітух
  • Дзеянні з калодкай і сінанімічнымі прадметамі
  • Абрадавае пераапрананне
  • Ігрышчы і рытуальныя бясчынствы моладзі
  • Гульні (з падраздзелам Пахавальныя масленічныя гульні)
  • Гуканне вясны
  • Гушканне на арэлях / скаканне на дошцы
  • Катанні
  • Прыкметы і варажба
  • Забароны і прадпісанні
  • Стравы і застоллі
  • Гасцяванні і кірмашы (з падраздзелам Гасцяванні зяця ў цешчы)
  • Асобныя дні масленічнага тыдня і Валоссе (Улас)
  • Масленічныя вогнішчы
  • Пачатак Вялікага посту
  • Прыгаворы і прыказкі

ПЕСНІ

  • Апяванне рэалій свята
  • Жартоўныя песні
  • Песні-дражнілкі
  • Любоўныя песні
  • Сямейна-побытавыя песні
  • Іншыя песні

НАПЕВЫ

  • Арэал заходнядвінска-ловацкага міжрэчча
  • Бярэзінска-сожскі арэал
  • Клімавіцка-хоцімскі арэал
  • Арэал сожска-бесядска-іпуцкага вусця
  • Любанскі локус
  • Напевы з праявамі карагодна-скочнай стылістыкі
  • Поліфункцыянальныя і прымеркаваныя да абраду напевы

КАМЕНТАРЫІ

  • Звесткі пра запісы напеваў
  • Выкарыстаныя крыніцы і прынятыя скарачэнні
  • Геаграфічны паказальнік
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.10.2024 18:42:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.