Дзе паслухаць

Апісанне

Настае жніво, збор ураджаю. А гэта азначае, што прыходзяць дажынкі. Але вось жа, сёньня, калі мы чуем слова “дажынкі”, уяўляем адразу аляпавата прыбраную цэнтральную плошчу аднаго з райцэнтраў, гучныя песьні расейскіх поп-выканаўцаў з дынамікаў, мажных кабет у куплёных бліскучых аля-народных строях, шэрагі чыноўнікаў розных узроўняў, якія ў трымценьні за зробленае чакаюць прысуду найвялікшага чыноўніка -- ці то ласкі, ці то кары. Словам -- афіцыёз, паказуха з узнагародамі трактарыстам і камбайнёрам у выглядзе граматаў і нават ключоў ад аўто. Гучаць урачыстыя прамовы, патас якіх зводзіцца да таго, што дзякуючы самааданай бітве за ўраджай народ і гэтым разам ня будзе галодным. Але пры чым тут дажынкі? Ці мае такі фэст датычнасьць да народнай традыцыі? Абрады інтэрпрэтавалі на новы лад? А мо проста скралі ў традыцыі прыгожае слова, і адбылася падмена? Варта ўсё ж разабрацца, якія сэнсы беларусы ўкладвалі ў само паняцьце дажынкаў. Пра традыцыю дажынак у колішняй беларускай вёсцы Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.12.2024 03:29:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.