Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Новая Атлянтыда: Дзе ў Беларусі растуць «сьвятыя» дрэвы і што каля іх адбываецца?
Апісанне
Калі разважаць пра асаблівасьці дахрысьціянскага светапогляду, шукаць яго праявы ў дні сёньняшнім, часьцей за ўсё гаворка ідзе пра веру ў шматлікіх духаў і дэманаў або пра шанаваньне камянёў. Моцны сваімі дахрысьціянскімі вытокамі культ сьвятых крыніцаў на сёньня ўсё больш і больш падбірае пад сваю апеку царква. Аднак, дасюль застаецца яшчэ адна плашчына народных вераваньняў, якая ўражвае сваёй архаікай і нават велічнасьцю. Гэта -- шанаваньне, культ дрэваў. Культавае дрэва -- адзін з сакральных элемэнтаў сьветабудовы, гэта месца, дзе спрадвеку і аж да нашага часу адбываюцца розныя рытуалы і нават складаюцца ахвяры. Гэта -- месца асаблівага касьмічнага, так бы мовіць, напружаньня. Навукоўцы сьцьвярджаюць, што з дапамогаю такога дрэва чалавек намагаўся атрымаць магчымасьць прамога выхаду ў засьветы, усталяваньня неабходнага кантакту са сфэрай sacrum. Як адбываецца гэты кантакт? Чаму менавіта дрэва стала ў беларускай міталёгіі восьсю сьветапабудовы? Гутарка з доктарам філялягічных навук, этнакультуролягам Тацянай Валодзінай.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.