Вокладка

Анатацыя

Шосты том, які завяршае серыю выданняў “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, прысвечаны рэгіёну Гомельскага Палесся і Падняпроўя і прадстаўляе аўтэнтычныя формы народнай культуры на аснове матэрыялаў, зафіксаваных у комплексных фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 2003–2007 гг. вядучымі даследчыкамі беларускай народнай куль туры, у першую чаргу супрацоўнікамі дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

У другую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб сучасным стане такіх асноўных відаў мясцовай традыцыйнай культуры, як танцавальны фальклор, народныя гульні, народная проза, малыя жанры фальклору, замовы, традыцыйнае адзенне, традыцыйны народны тэк стыль. Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі, графічнымі малюнкамі. Электронны дадатак змяшчае ўзоры народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі.

Для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і ся рэд ніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кі раў ні- коў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокага кола за цікаў леных беларускім традыцыйным мастацтвам.

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.09.2024 06:49:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.