Выданні → Выданне:
Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Збор.навуковых прац. Вып. 6 . – Мінск: Беларус. навука, 2019. – 391 с.
Вокладка
Анатацыя
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Персаналіі». Тэарэтычны блок адведзены даследаванням фальклорных аспектаў творчасці Яна Баршчэўскага, а таксама дэманструе пашырэнне прадметнага і метадалагічнага поля сучаснай беларускай фалькларыстыкі. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены абрад выправоджання русалак. Публікуюцца матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы. Асобны раздзел прысвечаны ўшанаванню памяці паважаных Уладзіміра Раговіча, Алеся Зайкі, Анатоля Емяльянава.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Змест
Прадмова
Даследаванні
- Уладзімір Лобач Балада Яна Баршчэўскага «Дзявочая крыніца» і фальклорныя рэаліі Паўночнай Беларусі
- Дзмітрый Вінаходаў Загадкі Яна Баршчэўскага: асноўнае пытанне шляхціца Завальні
- Софія Тычына Матывы сну ў мастацкім свеце Я. Баршчэўскага і іх фальклорна-міфалагічная аснова
- Ганна Калкаева Кот Варгін, рамантыкі і фальклорны субстрат у аповесці Яна Баршчэўскага «Чараўнік ад прыроды і кот Варгін»
- Алесь Мікус Ці пазычыў Ян Баршчэўскі сюжэт у езуітаў?
- Юры Пацюпа Ян Баршчэўскі і рэканструкцыя аўтарскіх тэкстаў паводле вусных запісаў.
- Рэканструяваныя тэксты. Гістарычны каментар Вячаслава Мартысюка
- Настасся Гулак Да праблемы асэнсавання фальклору ваеннага часу
- Аліна Высоцкая «Жыццё» і «смерць»: канатацыя сімвалічных пазіцый у беларускім народным сонніку і наратывах пра сон канца ХІХ ‒ пачатку ХХІ ст.
- Аляксандр Крыжэвіч Святая крыніца: унікальны водны аб’ект Крычаўшчыны
- Ілья Бутаў Апалыя аблокi як фальклорны матыў
Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас
- Надзея Кавальчук Звычай выправоджваць русалак: лакальныя формы і арэалына тэрыторыі Палесся Украіны і Беларусі
Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў
- Генадзь Лапацін «Праклёнам праклясць». Праклёны ва ўяўленнях і парэміях жыхароў пасёлка Амяльное на Веткаўшчыне
- Аляксандра Шрубок Этнабіялагічныя нататкі з вёскі Санюкі Ельскага раёна
З Калекцыі фальклорных запісаў
- Таццяна Мармыш Легенды Себежаўшчыны ў запісах П. Ф. Альхімовіча
Фальклор беларусаў замежжа
- Юрась Внуковіч Фальклорная спадчына Смаленшчыны ў Архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі
- Народная культуры Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя
Персаналіі
- Наталля Мазурына Улюбёнасць у родныя песні: да 80-годдзя са дня нараджэння фалькларыста і дырыжора Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча
- Тацяна Валодзіна, Зьміцер Санько Ён сам быў установай… У памяць пра Алеся Зайку
- Руплівец нашай Віцебшчыны: Анатоль Серафімавіч Емяльянаў Гутарыў Сяргей Русецкі
Рэцэнзіі
- Дзмітрый Скварчэўскі Сакральныя камяні Усходняй Еўропы
- Алена Боганева “Пры цвёрдасці ўрада <...> трэба было б прыняць меры супраць гэтых абнаўленняў”
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.