Выданні → Выданне:
Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 7 : Белорусские народные мелодии. Песни сезонные, обрядовые, игровые, танцы, духовные стихи / Е. Р. Романов. — Вильно : типография «Русский почин», 1910. — 44 с.
Вокладка
Анатацыя
У зборнік беларускага этнографа, фалькларыста і археолага Е. Раманава (1855–1822) разам з нотамі ўвайшлі вясеннія, велікодныя, троіцкія, бяседныя, купальскія, калядныя, вясельныя, хрэсьбінныя, калыханкавыя, карагодныя песні, а таксама прыпевы да беларускіх танцаў, якія сведчаць аб глыбокай старажытнасці беларускай народнай паэзіі і служаць доказам моцы беларусаў, не згубіўшых сваё этнаграфічнае аблічча.
- 25 песень і прыпеўкі да 10 танцаў запісаны ад сялянкі Ганны Піліпенковай з в. Завулкі Дзісненскага павету Віленскай губ. (сёння Глыбоцкі р-н).
- 9 песень і 3 духоўных вершы запісаныя з голаса самога Раманава, вывучаныя ім з дзяцінства ў Беліцы (сёньня ўваходзіць у склад Гомеля).
- 5 песень запісана ад Івана Казла з Бельскага павету Гродзенскай губ.
Нотныя запісы і гарманізацыі зробленыя "выкладчыкам спеваў у віленскіх установах" Н. Н. Чуркіным.
Карта
Звязаныя лакацыі
- в. Завулкі, Глыбоцкі раён (Плисский c/c), Віцебская вобласць, Беларусь
- в. Старая Беліца, Гомельскі раён (Урицкий c/c), Гомельская вобласць, Беларусь
- г. Бельск Падляскі [Бельск-Падляшскі], Падляскае ваяводства, Польшча
- Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- Віцебская вобласць, Беларусь
- Беларусь
- Гомельскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
- Гомельская вобласць, Беларусь
- Падляскае ваяводства, Польшча
- Польшча
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.