Біяграфія

Мікалай Мікалаевіч Чуркін (21 мая 1869, Сцепанаван, Арменія — 27 снежня 1964) — беларускі кампазітар і фалькларыст, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі. Народны артыст Беларусі (1949).

"Преподаватель пения в віленскіх учереждениях", на просьбу Е. Р. Раманава ў 1910 натаваў і гарманізаваў "для фортепияна" народныя песні.

Скончыў музычнае вучьшішча Рускага музычнага таварыства ў Тыфлісе (1892, клас М. Іпалітава-Іванава), Пецярбургскую АМ (1899). Настаўнічаў, выкладаў музыку і маляванне, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі ў Баку, Коўне (з 1903), Вільні (з 1905). На Беларусі з 1914, педагог настаўніцкай семінарыі і агульнаадукацыйных школ, загадчык музычнай падсекцыі павятовага выканкома, арганізатар мастацкай самадзейнасці ў г. Мсціслаў, з 1924 выкладчык педагагічнага тэхнікума ў Магілёве, з 1935 у Мінску.

Сабраў больш за 3 тыс. мелодый песень і танцаў розных народаў (беларускіх, грузінскіх, армянскіх, азербайджанскіх, польскіх, літоўскіх, таджыкскіх). 53 беларускія мелодыі ў яго запісе і апрацоўцы змешчаны ў «Беларускім зборніку» Е. Раманава (вып. 7, 1910); склаў зборнікі «Беларускія народныя песні і танцы» (1949) і «Беларускія народныя песні» (1959).

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, пачынальнік нацыянальнага жанравага сімфанізму, музыкі для дзяцей. Яго музыка адметная аптымізмам, строгай класічнай формай, меладычнасцю, апорай на беларускі музычны фальклор. Сярод твораў: оперы «Вызваленне працы» (паст. 1922), «Раскіданае гняздо» паводле Я. Купалы (клавір, 1959—64), радыёопера для дзяцей «Рукавічка» (паст. 1948); музычныя камедыі «Кок-сагыз» (паст. 1939), «Песня Бярэзіны» (паст. 1947); 3 сімфаньеты (1925, «Беларускія карцінкі»; 1949, 1955), 4 сімфанічныя сюіты; 4 сюіты і уверцюра «Памяці Янкі Купалы» (1952) для аркестра беларускіх народных інструментаў; 11 струнных квартэтаў, хары, рамансы; музыка для драматычных спектакляў; апрацоўкі народных песень і танцаў, песні для дзяцей на словы беларускіх паэтаў.

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 09:33:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.