::
"А в лузя, в лузя..." (валачобная) / песня, тэкст — г. Дзісна, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
"А в лузя, в лузя..." (валачобная)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
апрацавана
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Прилагаем несколько произведений из репертуара дударя, записанных в 1909 году в дисненском уезде виленской губернии и в таком виде еще нигде не напечатанных.

Волочобная. Поется девушке в первый день Пасхи

Поўны тэкст

А в лузя, влузя –
Хрыстос, Сына Божа *)
Ды у зялёным,
Там летала
Шэра пава,
Ды уронила
Злоты пёры.
Там ходила
Слична панна,
Слична панна
Марусичка,
Ды збирала
Злоты пёры,
Ды ввивала
Парлов венчык,
Ды вскладала
На головку.
На головку
На буйную.
Пошла ина
Дорогою,
Дорогою
Шырокою,
А увидила
Бярозочку,
На бярозца
Злоты лисьтя,
Злоты лисьтя,
И шышачки.
Налятели
Дробны птушки,
Стали яны
Шышки клювать.
Марусичка
Тых птушачык
Отогнала,
Шавков платок
Разос(т)лала,
Злоты лисьтя
Нащыпала.
Марусичка,
Пошла ж ина
До злотьничков:
“Вы злотьнички,
Работьнички,
Ды зробитя
Тры угодьди,
Я за тоя
Подинькую!
Ды зробили
Тры угодьди,
Оддали ей
На ручыньки.
Марусичка,
Слична панна,
Пошла ж ина
По кладоццы,
А кладочка
Ззыбнулася,
Марусичка
Злякнулася,
Ды уронила
Тры угодьди.
Пошла ж ина
Каля рэчки,
Тошнуючы,
Бядуючы.
Йна сподкала
Трох молойцав,
Трох молойцав
Рыболовцав.
“Вы молойцы,
Мое браццы!
А закиньтя
Шавков невод,
Ды вловитя
Тры угодьди!
Тры угодьди
Мне потрэбны:
Парлов венчык
До винчання,
Срэбны кубок
На витаньня,
Злотый перстинь
На меняньня.
Я за тоя
Подинькую:
Одному буду
Суседочка,
А другому
Братовачка,
А трэтьтему
Мила жана!”
Да вловили
Тры угодьди
Оддали ей
На ручыньки.
Пошла ж ина
До покою,
Села ина
За скамъёю,
Под воконцам,
Стала ина
Листы писать,
Да к милому
Посылати.
Пишыть, пишыть,
Ды й поглянить
Прыз воконца:
Откуль взьедить
Яе милый,
Самдевятый,
Конь вильчатый.
Ис коников
Поссидали,
Сличну панну
Марусичку
Прывитали
За белаю
Ручку взяли.
Песня спета
Напрадь лето,
Досить барыть,
Пора дарыть:
Мне самому
Поврублинку,
Моим браццам
Копу яек,
А дудару
Чирвинь злотый,
Хрыстос, Сына Божа!

* - этот припев повторяется после каждой строки

Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Артыкулы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 03:55:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.