Персаналіі → Персаналія:
Лось Алесь Уладзіміравіч
Біяграфія
Нарадзіўся у Менску ў 1958 годзе.
Мастак графік, член Саюза мастакоў Беларусі і Польшчы. Удзельнік шэрагу выставаў і творчых акцыяў у Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі.
З 1982-1992 гг., адзін з першых, разам з Ліс Яўгеніяй, займаўся адраджэннем батлейкі - беларускага традыцыйнага лялечнага татра.
3 1983 г., жывучы у в.Зарудзічы Смаргонскага р-на, даследаваў Вілейскі, Смаргоньскі, Крэўскі раёны на рэч традыцыйна-абрадавай музыкі, песьняў, танцаў. Вучыцца традыцыйнай тэхніцы ігры на скрыпцы і цымбалах, ад народных музыкаў, працуе над рэканструкцыяй дуды і дудовай музыкі.
3 1985 г. займаецца аднаўленнем ліры карбовай па аўтэнтычных узорах і рэканструкцыяй лірніцкага спеву, як жанра.
Аўтар шэрага артыкулаў на тэму беларускай традыцыйна-абрадавай музыкі, сярод якіх: "Генезіс лірніцкага спеву", "Дуда на Беларусі паводле звестак этнографаў XIX стагоддзя".
У 2001-2002 гг. разам з Хв.Кашкурэвічам ладзіць шэраг экспедцыяў па Віцебшчыне і Міншчыне, здымаючы фільм аб дудовай традыцыйна-абрадавай музыцы, фіксуючы успаміны пра дудароў. У адной з экспедыцый была знойдзена дуда. У гэтым жа часе праводзіць заняткі спеву і танцам са студэнтамі пры Беластоцкім Універсытэце ý Польшчы.
У 2002 г. стварае разам з аднадумцамі капэлю, у якой аднаўляецца старадаўняя смыковая музыка, гэта прастора дзе можна пачуць і сярэднявечныя канты і голас дуды, цымбалы і лірніцкі спеў, навучыцца абрадавым і свецкім танцам.
Алесь Лось аўтар праекта "Прошча", які мае за мэту даць магчымасць
шырокаму колу грамадства дакрануцца да бязьмерных культурных каштоунасцяў нашае Радзімы.

Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.