::
Балада пра явар і бярозу (Выпраўляла маці сына ў салдаты / На чужу старану ў паход ісьці) / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Балада пра явар і бярозу (Выпраўляла маці сына ў салдаты / На чужу старану ў паход ісьці)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Выпраўляла маці сына ў салдаты
На чужу старану ў паход ісьці

Да няма гадок, да няма другі
На трэці гадок едзя мой сынок

На трэці гадок едзя мой сынок
Едзя мой сынок із нявехнаю

Да ўзяў жа сабе чужаземачку
Сваёй мамаццы за нявехначку

І да выйшла маці да і прымаці
Наліяла сынку чырвонАга віна

Наліяла сынку чырвонАга віна
А нявестаццы белай атрутЫ

А сынок жа яе дай усё й пазнаў
Чырвоная віно пад каня выліў

Чырвоная віно пад каня выліў
Белай атруты на палам выпіў

Ня ведала мацІ да як прымацІ
Дык вядАй мацІ дзе пахавацІ

Пахавала сынка кала цэркаўкі
А нявестачку проціў цэркавы

На сыну вырАс зялёнЫ явор
На нявестаццы - бела бярозА

Раслі яны раслі, пахіліліся
Цераз цэркаўку сашчапіліся ×2

Рубі маці дрэвА калі рубіцца
Не разлучай дзяцей калі любяцца ×2

Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 23:15:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.