::
Марусячка / песня, тэкст,аўдыё — в. Хмелеўка, Мінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Марусячка
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А як наша Марусячка сына радзіла,
Ой, спавіла ў пялёначкі, ў Дунай пусціла, //
Плыві-плыві, мой сыночак, усё рэкаю,
А я буду маладзенькай, усё дзеўкаю. //
А там, а там рыбаловы рыбу лавілі,
Не злавілі рыбы-шчукі – злавілі дзіця, //
Прыказалі ўсім дзевачкам сабіраціся,
І гэнаму дзіцятачку прызнаваціся. //

Ўсе дзевачкі-паненачкі наперадзе йдуць,
Ды на сваіх галованьках вяночкі нясуць, //
Адна ж наша Марусячка пазадзі ж ідзе,
Ды на сваёй галованьке вянка не нясе, //
А чаго ж ты, Марусячка, вянка ж ня звіла,
Ой, бо ў мяне ж галованька больна балела, //
Ўзялі, ўзялі Марусячку за белы рукі,
Ўкінулі Марусячку ў Дунай глыбокі, //
Яшчэ ж наша Марусячка не ўтанула,
Ой, ды сваю мамачку спамінула, //

Ой, мая ж ты мамулячка, яшчэ ж дома пяць,
Не пускай жа ж па начлегах, няхай длма спяць, //
Ой, мая ж ты мамулячка, яшчэ ж дома дзве,
Не давай жа ж такой долі, як мне, маладзе. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 09:33:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.