::
У нядзельку па абедзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Паўстынь, Слуцкі раён
Загаловак / інцыпіт
У нядзельку па абедзе
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
У нядзельку па абедзе,
Хадзіў Госпад па ўсім свеце,
Па ўсім свеця.

Хадзіў Госпад Лесам-борам,
Стрэў дзяўчыну, нясе воду,
Нясе воду.

Пастой, дзеўка, пастой красна,
Дай жа мне вады напіцца,
Мне напіцца.

Мая вада нячыстая,
З дрэва лісця намяло,
Намяло.

Ой ты, дзеўка-нячысцёха,
Ў цябе вада нячыстая,
Нячыстая.

Дзевяць сынаў спарадзіла,
Ніводнага ня хрысціла.
Ня хрысціла.

Ніводнага ня хрысціла,
Ўсіх ў Дунае патапіла,
Патапіла

Тады дзеўка Богу ўзнала,
Богу ў ножкі-ручкі ўпала,
Ў ручкі пала.

Ой ты, дзеўка не ўлякайся.
Йдзі да ксёндза, спавядайся,
Спавядайся.

Стала дзеўка спавядацца -
Стала цела распадацца,
Распадацца.

Дзевяць сыноў падбяжалі,
Цела маці падабралі,
Падабралі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 21:47:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.