::
Даўным даўно тое было / песня, тэкст,аўдыё — в. Харкі, Пружанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Даўным даўно тое было
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Даўным даўно тое ж было,
Кругом зямлі мора ж лягло, //
А у моры тым жыў люты Цмок,
Штодня збіраў з людзей аброк. //

Давалі Цмоку ды аброку
На кожны двор па чалавеку. //
Аддалі ўжо з кожнага двара,
Прышла пара і на Цара. //

Цару-Цару, прыбірайся,
Ці сам ідзі, ці жонку шлі. //
Жану сваю пашкадаваў,
Дачку-красу к мору паслаў. //

Сіне ж мора хвалюецца,
Цароўнай Цмок любуецца. //
З сіня мора выплывае,
З пашчы агонь выкідае. //

Цароўначка спужалася,
За белкамі схавалася. //
Аж скуль узяўся ды тут Юр’я,
Пагнаў ў мора свайго каня, //

Прабіў Цмора златым кап’ём,
Рассёк Цмока войстрым мячом. //
Па Цароўне Цар слёзы лье,
А Юр’яў двор дачку вязе. //

Перад Юр’ям укленчыў Цар,
Пытаецца, што даці ў дар, //
Не трэба ж мне тваіх дароў,
З тваёй дачкой бывай здароў. //

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 21:56:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.