Біяграфія

Рыго́р Рама́навіч Шы́рма (Псеўданімы: Р. Баравы; Вучыцель. Крыптанімы: В. М.; В.-ч; Г. Ш.; Р. Ш.; 8 (21) студзеня 1892[1], в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1978, Мінск) — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнавец.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР (1939—1970). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР за канцэртна-выканаўчую дзейнасць (1966) і за «Беларускія народныя песні ў апрацоўках для хору» (1974). Народны артыст БССР (1949) і СССР (1955), Герой Сацыялістычнай Працы (1977), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1946). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», балгарскім ордэнам Кірылы і Мефодзія II ступені, медалямі.

Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Выдаў першыя зборнікі Міхася Васілька, Максіма Танка, Сяргея Крыўца.

Фота

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 18:44:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.