::
А ў нядзельку ранюсенька / песня, тэкст,аўдыё — в. Кавалевічы, Пухавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў нядзельку ранюсенька
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ў нядзельку ранюсенька,
Сынок мамку проч прагнаў,
Ідзі, мамка, дарожкаю,
Дарожкаю раўненькаю.

Дарожкаю раўненькаю,
Травіцаю зеляненькаю,
Да сядзь, мамка, пад кусточкам,
Да накрыйся хвартушочкам.

А ў нядзелю ранюсенька,
Ідзе сынок, гукаючы,
Ідзе сынок, гукаючы,
Сваю мамку шукаючы.

Ідзі, мамка, дадомачку,
Ў мяне дома бяда стала

Ў мяне дома бяда стала
Жонка сына ды прыспала,
Яшчэ к таму і другая,
Ды на стайні канёк упаў.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.09.2024 16:54:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.