Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Пяршак - назва крыху гумарная, а можа і некаму падасца хмяльной... Але гэта, на самай справе, наш першы сумесны музычны вопыт, вельмі сяброўскі, вясёлы і прыемны, які мы "выганялі" ў студыі Bredzis. Слухайце на здароўе!

Дыск не адбыўся б, каб не ласка людзей, жыхароў беларускіх вёсак, якія перадалі нам свае сьпевы ды музыку: 

  • Страх Амальян Ціханавіч (1929 г. н.), в. Буразь, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць;
  • Блоцкая Кацярына Сьцяпанаўна (1940 г. н.), в. Буразь, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць;
  • Кохан Сяргей Мікалаевіч (1922 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць;
  • Жыляніна Марыя Мікалаеўна (1930 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць;
  • Кохан Аўгіньня Мікалаеўна (1930 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць.

Паводле гэтага матэрыялу і зьявіўся наш Пяршак

Таксама сардэчна дзякуем:- сям'і Сяргея і Натальлі Селях (в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць), братам Аляксандру і Вячаславу Курбанам (в. Поўчын, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) за дапамогу ў арганізацыі нашых экспедыцый;- інавацыйнаму аб'яднаньню "СТ Група" (Беларусь) - за падтрымку. Дай Вам Бог здароўя!

Удзельнікі калектыву:

  • Васіль Грынь - парныя дудкі, басэтля, дуда, лыжкі, сьпеў;
  • Натальля Матыліцкая - сьпеў;
  • Алег Лук'янцаў - гармонік, баян, дуда, сьпеў;
  • Алесь Жукоўскі - ліра карбовая, барабан, бубен, сьпеў;
  • Алесь Лось - дуда, скрыпка, сьпеў

Трэкліст

1. "Благаславі, маці" Валачобная песьня.
2. Вясельны марш. Маладзечанскі р-ён. Менскай вобласьці
3. Полька "Матылёк"
4. Полька "Бранская"
5. Мелёдыя пад прыпеўкі
6. "Лявоніха"
7. "Жаль, жаль мне на казака..." в. Буразь, Жыткавіцкі р-ён Гомельскай вобласьці
8. "Ляцела куля..." в. Відштр, Столінскі р-ён Берасцейскай вобласьці
9. "Цераз рэчаньку..." Віцебская вобласьць
10. "Цякла рэчка праз мястэчка..." Гарадзенская вобласьць
11. "Сею рэдзьку я на градцы..." в. Буразь, Жыткавіцкі р-ён Гомепьскай вобласьці
12. Полька "Завілейка". Смаргонскі р-ён Гарадзенскай вобласьці
13. "Цяцерка"
14. "Таўкачыкі"
15. "Саўка ды Грышка ладзлі дуду..."
16. Калена з кадрылі в. Лельчыцы Гомельскай вобласьці
17. "Магера"
18. Мазурка
19. "Сустрэчны марш" Маладзечанскі р-ён Менскай вобласьці
20. "Ой да ішлі хлопцы да зь ярмаркі..." в. Гайна, Лагойскі р-ён Менскай вобласьці

  1. Цяцерка / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  2. Цякла рэчка праз мястэчка / песня, тэкст,аўдыё — Гродзенская вобласць
  3. Цераз рэчаньку / песня, тэкст,аўдыё — Віцебская вобласць
  4. Таўкачыкі / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  5. Сустрэчны марш / найгрыш, аўдыё — Маладзечанскі раён
  6. Сею рэдзьку я на градцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Буразь, Жыткавіцкі раён
  7. Саўка ды Грышка ладзілі дуду / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
  8. Полька ”Бранская” / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  9. Полька “Завілейка” / найгрыш, аўдыё — Смаргонскі раён
  10. Полька "Матылёк" / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  11. Ой да ішлі хлопцы да з ярмаркі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Гайна, Лагойскі раён
  12. Мелодыя пад прыпеўкі / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  13. Мазурка / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  14. Магера / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
  15. Ляцела куля / песня, тэкст,аўдыё — в. Відзібор, Столінскі раён
  16. Лявоніха / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  17. Калена з кадрылі / найгрыш, аўдыё — гп Лельчыцы, Лельчыцкі раён
  18. Жаль, жаль мне на казака / песня, тэкст,аўдыё — в. Буразь, Жыткавіцкі раён
  19. Вясельны марш / найгрыш, аўдыё — Маладзечанскі раён
  20. Благаславі, маці / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.12.2024 17:19:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.