::
Цякла рэчка праз мястэчка / песня, тэкст,аўдыё — Гродзенская вобласць
Загаловак / інцыпіт
Цякла рэчка праз мястэчка
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цікла рэчка праз мястэчка,
З вішнёвага саду,
Клікаў хлопец дзяўчыненьку
Сабе на параду.

R:
Гой да-да, гой да,
Гой да-да, гой да,
Гой да-да, гой да,
Гой да!

Парай, парай, дзяўчыненька,
Як родная маці,
Ці мне цяпер жыняціся,
Ці цябе даждаці?

R.

Ой, я табе, мальчышэнька,
Раю і не раю,
Я з табою вечар стою,
А другога маю!

R.

Бадай жа ты, дзяўчыненька,
Тады замуж пайшла,
Як у лесе на верасе,
Пшанічанька ўзышла!

R.

Бадай жа ты, мальчышэнька,
Тады ажаніўся,
Як у млыне на камені
Кукаль урадзіўся.

R.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.12.2024 08:57:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.