::
Ой да ішлі хлопцы да з ярмаркі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Гайна, Лагойскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой да ішлі хлопцы да з ярмаркі
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, да ішлі хлопцы да з ярмаркі,
Ой, да і зрубілі ды ябланьку,
Ой-да, ой-да, ой-да-да, о-ха-ха, //
Яны зрубілі ды ябланьку. //

Ой да пасадзілі да грушаньку,
Ой, да на дзявочаю душаньку,
Ой-да, ой-да, ой-да-да, о-ха-ха,
На дзявочаю душаньку.

Ой да люба мая ты дзяўчына,
Ой даці не пойдзеш да за мяне?
Ой-да, ой-да, ой-да-да, о-ха-ха,
Ці не пойдзеш ты за мяне.

Ой да за цябе я і не пайду,
Ой да я салдаціка люблю!
Ой-да, ой-да, ой-да-да, о-ха-ха,
Я салдаціка люблю.

Ой да салдаціша да мілуя,
Ой да прыйдзе вечар - цалуя!
Ой-да, ой-да, ой-да-да, о-ха-ха,
прыйдзе вечар - цалуя!
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 14:29:35

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.