Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Беларуская этнафонія — Яўген Барышнікаў пра архіўныя запісы дудаў
Апісанне
У эфіры перадачы "Беларуская этнафонія" Яўген Барышнікаў распавядае пра гісторыю дуды, праблемы сучаснага дударскага руху, а таксама пра вядомыя аўтэнтычныя запісы грання беларускіх і літоўскіх дудароў.
Гучаць некаторыя запісы дудароў: Йозаса Вальдэмараса (1908), невядомага дудара (публікацыя 1975), М. Усцінава і Фёдара ("Квецькі") Сцеся (1939), Сцяпана ("Стахвана") Шахаўца (1920-я?), Гаўрылы Слаўчыка (запіс 1935, midi нотнай транскрыпцыі + выканнаньне Алеся Лася 2005), Дзяніса Сухога (2017).
Перадача "Беларуская этнафонія", вядоўца - Яўген Талкачоў.
Канал "Культура" беларускага радыё
Эфір 04/03/2018
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.