Вокладка

Апісанне

Аўдыявыданне "Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Сенненшчына" – чарговае ў серыі "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі". Выдадзеныя калекцыі серыі: "Музычная традыцыя Масленіцы Беларускага Падняпроўя" (2006), "Надзежда Адамаўна Швед" (2007), "Песенна-гульнявыя традыцыі ў каляндарна-земляробчай культуры Беларусі" (2012), "Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л.С. Мухарынскай" (2012).

Выданне 2014 года прадстаўляе вынікі экспедыцыйнага даследавання народнай песеннай і інструментальнай культуры Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, праведзенага аўтарамі-складальнікамі ў 2011 годзе. Матэрыялы экспедыцыі, якія ўвайшлі ў якасці асобнай калекцыі ў Фонаархіў этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, складаюць асноўную частку выдання. Калекцыя з двух кампакт-дыскаў маштабна рэпрэзентуе гучанні, прыналежныя да старажытнаабрадавага песеннага пласта (каляндарнага і сямейна-радавога прызначэння), інструментальна-танцавальных практык і, у асобных узорах, познетрадыцыйнай лірыкі.

Трэкліст

СD 1  

Каляндарна-абрадавы песенны цыкл  

  • 1. Нам піліпаўка надакучала – 0'32'' (*.mp3)
  • 2. Ай кылядачкі, бліны-ладачкі – 0'24'' (*.mp3)
  • 3. Ай, калядачкі, нашы нежачкі – 0'36'' (*.mp3)
  • 4. Ай, па вуліцы сівы конь бяжыць – 1'28'' (*.mp3)
  • 5. На мароз зара разгарэлася – 3'19'' (*.mp3)
  • 6. Узышоў месяц вышэ горада – 1'06'' (*.mp3)
  • 7. Жана й мужа ўсё й пацешала – 1'12'' (*.mp3)
  • 8. А все ж людзі як і людзі жывуць – 1'21'' (*.mp3)
  • 9. А у нас сягоння масленіца – 0'49'' (*.mp3)
  • 10. Скажыце, а масленка у вас была? – 1'40'' (*.mp3)
  • 11. Новыя арэлі, каб яны згарэлі – 0'26'' (*.mp3)
  • 12. Калышуся высока – 0'29'' (*.mp3)
  • 13. А на гарэ ёлку кот падраў – 0'41'' (*.mp3)
  • 14. Із-пад леса, леса цёмнага – 0'41'' (*.mp3)
  • 15. А з-пад лесу, лесу цёмнага – 4'23'' (*.mp3)
  • 16. А с-пад лесу, лесу цёмнага – 1'03'' (*.mp3)
  • 17. Ці ня тучкі йдуць, ці ня воблачкі – 1'59'' (*.mp3)
  • 18. А чый-та двор на пугорачку – 1'07'' (*.mp3)
  • 19. Весна-красна, што ты нам прынесла – 0'35'' (*.mp3
  • 20. Купала на Йвана – 0'50'' (*.mp3)
  • 21. А я ў полі жыта жала – 1'10'' (*.mp3)
  • 22. А пайду я дарогаю – 1'54'' (*.mp3)
  • 23. А ўжо сонца на заходзі – 0'55'' (*.mp3)
  • 24. А я у полі жыта жала – 0'37'' (*.mp3)
  • 25. Жнеечкі у двор, на дварэ ні рана – 0'34'' (*.mp3)
  • 26. Чыё ж гэта поле зазвінела стоя – 0'45'' (*.mp3)
  • 27. Авясец, мамулька, авясец – 1'05'' (*.mp3)

Танцавальныя найгрышы

  • 28. Раньшэ ж было… – 0'39'' (*.mp3)
  • 29. Кадрыль – 2'33'' (*.mp3)
  • 30. Лянцяй – 1'30'' (*.mp3)
  • 31. Кракавяк – 1'04'' (*.mp3)
  • 32. Полька – 1'36'' (*.mp3)
  • 33. Полька з прыпеўкамі – 0'58'' (*.mp3
  • 34. Падзекатар – 0'28'' (*.mp3)
  • 35. Субота – 1'12'' (*.mp3)
  • 36. Падэспань – 1'53'' (*.mp3)
  • 37. Страданні “абальскія” – 1'05'' (*.mp3)
  • 38. А ў нас танцы мы гулялі... – 1'25'' (*.mp3)
  • 39. Сямёнаўна – 1'40'' (*.mp3)
  • 40. Да свіданья, да свіданья, да свіданья трі раза – 0'44'' (*.mp3

СD 2 

Вяселле

  • 1. Божэя радунька піраляцела – 1'00''
  • 2. Прыехалі дзеўку сватаць – 0'42''
  • 3. Зязюля шчэбетання ждзець – 1'07''
  • 4. Як свадзьба начынаецца… – 0'37''
  • 5. Казалі на моры рыбы многа – 2'16''
  • 6. Вясельны марш – 0'31''
  • 7. Знаць па усём, Лілечка, замуж хочацца – 1'05''
  • 8. Куды ты, ігруша, пахілілася – 1'36''
  • 9. Уставай, мая мамачка, раненька – 1'00''
  • 10. Стукнула-грукнула на дварэ – 1'33''
  • 11. Чырвон мак і ў гародзі – 1'19''
  • 12. На моры вутачка купалася – 1'58''
  • 13. Ай, на дварэ дробны дожджык сцеліцца – 1'14''
  • 14. Сівы кося на стаянцы гагочаць – 0'52''
  • 15. Олічка з двара з'ізджала – 0'40''
  • 16. Танічка радзіну прасіла – 0'56''
  • 17. Адкрый, мамачка, ваконца – 0'47''
  • 18. Госьці на двор едуць – 1'00''
  • 19. Як наша Валечка на думах расла – 1'02''
  • 20. Стрэлкамі рэчанька машчона – 1'35''
  • 21. А што ў нас на куце а за зарава – 1'15''
  • 22. А сватку ж наш сватку – 0'48''
  • 23. А мы ў свацці хацелі – 0'51''
  • 24. А ў нашага свата – 0'59''
  • 25. А сват свацці паплеў лапці з новых лык – 0'26''
  • 26. Улез сват у хату – 0'47''
  • 27. А вы госцейкі, а вы любыя, ецця дамой – 0'50''
  • 28. Паедзем, госьцейкі, дадому – 0'59''

Хрэсьбіны

  • 29. Дзякуй таму кавалю – 0'26''
  • 30. Ціраз рэчаньку, чыраз быстраю – 1'15''
  • 31. Я б ету бабку – 1'12''
  • 32. Бабу, вон, па дзярэўні цягалі… – 0'41''
  • 33. А казалі, бабка хваравіта – 1'00''
  • 34. Вязуць дамоў на баране… – 0'44''
  • 35. Я б гэту кумку – 0'29''
  • 36. Сядзіць кум на куце – 0'35''
  • 37. Ў нас учора рада была – 0'52''
  • 38. А ў чым бабку дамой вязлі? – 0'27''
  • 39. Я б гэту бабку – 1'01''
  • 40. Сядзіць кума на куце – 1'14''

Пазаабрадавая лірыка

  • 41. А ў полі вірба, пад вярбой вада – 1'47''
  • 42. Ай, ляцела ды тры стады галубоў – 4'44''
  • 43. Хадзіла, брадзіла сіротка у рэкі – 2'46''
  • 44. А мой татка сакол, мая й маці зара – 1'21''
  • 45. Наляцела поўны двор галубоў – 3'40''
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 05:33:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.