Вокладка

Апісанне

Раскрыццё панарамы музычных этнакультур Беларусі працягваюць дзве аўдыякалекцыі, аб’яднаныя назвай "Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай" (2012; складанне музычнай часткі – К. Крывашэйцава, Т. Бярковіч; транскрыпцыя напеваў і песенных тэкстаў, камп’ютарны набор – К. Крывашэйцава, В. Прыбылова; аўтары ўступнага артыкула – Т. Якіменка, Т. Бярковіч, пераклад на англ. мову ўступнага артыкула – Т. Канстанцінава; рэстаўрацыя гуказапісаў і мастэрынг – С. Багданаў; дызайн – Н. Вікторчык (Даніловіч), А. Прыбылоў; макет – В. Прыбылова, А. Далінін).

Выданне ўключае 2 CD і брашуру, якая ўлучае змест аўдыязапісаў, анатацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах, карту, нотна-тэкставыя транскрыпцыі 12-ці нумароў.

Два кампакт-дыска ўкладзены па матэрыялах экспедыцый Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 1964, 1969 і 1971 гг., ажыццёўленых пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага этнамузыколага Лідзіі Саулаўны Мухарынскай. У фонаархіве этнамузыкі БДАМ запісы Л. С. Мухарынскай належаць да групы рарытэтаў.

Першы дыск – "Песні вёскі Азарычы Пінскага раёна" (працягласць гучання 30’37”) – уключае 20 песенных узораў, якія былі зафіксаваны ад адной спявачкі – Ганны Аксенцьеўны Мельнік. Каляндарна-песенны цыкл вёскі Азарычы рэпрэзентуюць гучанні вяснова-летняга сезона (у іх ліку – "в жніве, як жыто жнуць" – № 5). На дыску адлюстравана гукавая сфера "свадзьбы" / "вэселля" ("Чарачка – в свадзьбе вжэ спуваці" – № 18), а таксама пазаабрадавая песенная ліраэпіка.

Другі дыск – "Песні вёскі Заполле Карэліцкага раёна" (працягласць гучання 50’19”) – рэпрэзентуе стыль заходнебеларускай рэгіянальнай песеннай традыцыі (Панямонне), у якім дамінуе пазаабрадавая лірыка (№ 18). Змест дыска складаюць 24 песенных узора (раннетрадыцыйныя: валачобная, купальская, жніўная, вясельная, пахавальнае галашэнне; "велікадзённая" і ражстоўская псальмы; познетрадыцыйныя: любоўныя, казацкія, салдацкія; рэвалюцыйныя песні Заходняй Беларусі, партызанскія песні часоў Вялікай Айчыннай вайны) і расказ пра Каляды ( № 2, № 3). Асобы каларыт "Запольскай" калекцыі надае гучанне мужчынскіх галасоў ("ансамбль Моніча"), якое афарбоўвае нароўні з жаночымі адзіночным і сумесным спевамі ўсе тэматычныя раздзелы аўдыявыдання.

Трэкліст

Дыск 1. Песні вёскі Азарычы Пінскага раёна

  1. Йа і пойду я, куда век не ходзіла (вэсна) – 01:23
  2. Тройца, тройца, святая Богородзіца (тройца) – 01:11
  3. Йа і шчо ж гэто подоляпочка дзее («тройца») – 01:06
  4. Йа тэпер Купайло, заўтра Ян (купалле) – 00:40
  5. Да Пэтро Ілле клечэ («в жніве, як жыто жнуць») – 02:19
  6. На болоце косэц косець («літо») – 02:46
  7. Ой, і дай, Божэ, лето («лето») – 00:48
  8. Вжэ лето наступае («лето») – 02:10
  9. Я й у бору воду бэру – 01:10
  10. Ходзіў Господ по ўсім свету («на́божна пі/есня, кото́ра по/усто́м іе поют») – 03:29
  11. І горе ж мое, горе («гэту песьню кагда хоціш, тоды спова́еш») – 02:32
  12. Йа, вы гусі серые (балада) – 02:17
  13. Ночка ж моя тэмненькая («свадзьба») – 00:56
  14. Бура лесу й да поломала («свадзьба») – 01:08
  15. Да не дым, не дым («кавалер ужэ прыедзе до дзіўкі», «вэселле буду спова́ць») – 00:36
  16. Да ні дым, ні дым («а то другая», «вэселле») – 00:33
  17. Садай, садай, кохане мое («это вжэ як молоду́ю 'двозілы, молоду́ю вэзэ жэні́х до сэбэ») – 02:57
  18. Чарычка моя срэбраная («Чарычка», «в свадзьбі іі спувают») – 00:28
  19. Чарычка моя срэбраная («песня “Чарычка”») – 00:58
  20. Я й задумаў жэніціса (жартоўная) – 00:58

Агульная працягласць гучання – 30:37
ФЭ БДАМ, 2E 36, 37

Звесткі пра выканаўцаў:
CD 1: № 1-20 – Мельнік Ганна Аксенцьеўна.
CD 2: № 1-4 – Моніч (іншыя дадзеныя невядомы), № 9, 10, 21-23 – “ансамбль Моніча”, № 11-18, 24 – Шаўко Зінаіда, № 5-8, 19, 20 – выканаўцы невядомы.

Дыск 2. Песні вёскі Заполле Карэліцкага раёна

  1. Вялік сьвяты нам дзен(і) настал («эта ўжэ слава Велікадзённыя», велікодная псальма) – 00:25
  2. Расказ пра «Ко́ляды», «Раждзество» – 01:08
  3. Небо і зямля («Раждзество», «хадзілі з батлеем») – 01:03
  4. Валачод(ы)нічкі валачыліся (валачобная гаспадару) – 07:23
  5. Да ўжэ жыта й палавеё (жніўная) – 01:30
  6. Да закукуй, зязюлька, закукуй (купальская) – 01:17
  7. А у гародзе рута-лялея сядзела (свадзебная) – 01:51
  8. І ах, мая мамычка, ах, мая міленка (галашэнне па маці) – 01:16
  9. В чыстам полі, полі, пад ракітай (партызанская) – 01:46
  10. Па дарогам і кустам голас раздаёцца (партызанская) – 02:08
  11. Век дваццаты, век прыгожы (рэвалюцыйная) – 01:09
  12. Стары год пражыўшы, жывём Новы год (рэвалюцыйная) – 02:11
  13. А гдзе-та ў чыстам поле на берэгу рэкі (рэвалюцыйная) – 02:13
  14. Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты (рэвалюцыйная) – 02:07
  15. На крэсах ёсьць дама бальшые (рэвалюцыйная) – 00:48
  16. Tam na górze javor stoi (лірычная, казацкая) – 02:28
  17. Gdym z kozaki szedł na boje (лірычная, казацкая) – 02:55
  18. Ішлі, ішлі трі казакі долам, даліною (лірычная, казацкая) – 02:16
  19. Цечот Нёман па песочку (салдацкая) – 01:12
  20. Здалі, здалі Ваню у салдаты (лірычная) – 02:36
  21. Як паехаў мілы на моро гуляць (лірычная любоўная) – 02:33
  22. Жыла ўдова на падоля (балада; спеў і найгрыш на гармоніку) – 03:19
  23. І ў том садзе, садзе-вінаградзе (лірычная; спеў і найгрыш на гармоніку) – 02:26
  24. Ой, паехаў мужычок ў чысто полё араць (жартоўная, сямейна-бытавая) – 02:07

Агульная працягласць гучання – 50:19

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.10.2026 00:31:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.