Біяграфія

Мухарынская Лідзія Саулаўна (1906–1987) —Этнамузыколаг, гісторык музыкі, педагог, публіцыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969). Скончыла Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю (1939). Вучаніца К. В. Квіткі, Я. У. Гіпіуса. У 1939–1941 і 1948–1987 гг. выкладала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Зрабіла значны ўклад у фундаментальную славесную этнамузыкалогію. Працэы Л. С. Мухарынскай спрыялі ўсталяванню этнамузыкалогіі ў шматтэмным комплексе беларускага народазнаўства. Сярод навуковых прац «Беларуская народная партызанская песня 1941–1945» (1968), «Беларуская народная песня: Гістарычнае развіццё» (1977), «Беларуская народная музычная творчасць» (1993), разам з Т. С. Якіменка) і інш.

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)