Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Краснаполле 2018-2019. Песні з экспедыцый.
Вокладка
Апісанне
Экспедыцыя ладзілася ў два этапы. У жніўні 2018 года адбылася тыднёвая “выведка”. Праз год – паўнавартасная 2-х тыднёвая выправа. Мы даследавалі ўвесь раён, таксама завіталі ў памежныя вёскі Касцюковіцкага раёна. Шукалі мясцовых старажылаў, пыталі пра “даўнейшае жыццё”. Запісвалі спевы, расповеды, фатаграфавалі дакументы і рэчы.
Чарнобыль
Краснапольскі раён – гэта самы ўсход краіны. Тут няма чыгункі, побач мяжа з Браншчынай. На першы погляд усё звычайна: жывуць людзі, ездзяць машыны, з цяжкасцямі, але ловіць інтэрнэт. Мясцовыя ходзяць у лес, саджаюць гароды, частуюць гасцей яблыкамі і грыбамі.
У раёне найбольшая колькасць адселеных вёсак – 58. Чарнобыль прыйшоў сюды 35 год таму і застаўся. Час моцна запаволіўся. Мяжа “абжытага” і “адпушчанага на волю” бачная надзвычай добра. Палі маюць назвы вёсак, якія калісьці стаялі на іх месцы. Аграменныя хаты валяцца, не маючы надзеі быць прададзенымі “пад дачу”.
Чарнобыль падзяліў жыццё тутэйшых людзей на “да” і “пасля”. Традыцыйнае апынулася жывучым. Магчыма праз беднасць, аддаленасць ад вялікіх гарадоў, асаблівы сум па часах “да аварыі”.
Экспедыцыя
Экспедыцыйны запіс цікавы момантам. Найчасцей даследчык – чалавек чужы – узнікае ў жыцці інфарманта раптоўна. І мае ўсяго некалькі гадзін на размову. У гутарцы пытаемся “даўнішнія песні”. Але большасць суразмоўцаў не спяваюць штодня, многія не спявалі шмат год. У такой сітуацыі, на запыт, чалавек спачатку ўзгадвае кантэкст, і ўжо пасля – уласна песню. У думках вяртаецца да абставін і людзей, ад якіх чуў і вучыўся. Як правіла, песню суправаджае каментар, поўны фактаў і эмоцый.
Для даследчыка гэты момант вельмі адметны. Людзі, якіх мы ніколі не бачылі, незнаёмыя рэчы, месцы, краявіды ажываюць. Мы слухаем і глядзім, далучаемся да чагосьці важнага.
У гэты момант традыцыя ажывае.
Спевы запісалі: Ірына Паўловіч, Аляксей Глушко, Кацярына Аракчэева, Вольга Зорычава, Максім Тамковіч, Любоў Дударэвіч, Антон Сівых, Вольга Семчанка, Марыя Варахоб, Аксана Кургузава, Алефціна Копаць, Таццяна Шылак, Кацярына Янкевіч, Ганна Заплатнікава, Анастасія Мандрык, Марыя Глушко, Ганна Шаруба, Віталь Шэвялевіч, Алена Шэвялевіч, Кірыл Котаў, Дзіяна Філіпчык, Наталля Альхова, Наста Гвоздзева, Ганна Шакель.
Кіраўнікі экспедыцый: Ірына Паўловіч (2019), Аляксей Глушко (2018)
Выданне падрыхтавана РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. У працы бралі ўдзел: Марыя Варахоб, Алесь Варахоб, Аляксей Крукоўскі.
Па матэрыялах экспедыцыі “Краснаполле-2019” створаны фотапраект “Вы чытаеце – хаты валяцца” і дакументальны фільм “1 блін”. Успаміны герояў пра Чарнобыльскую аварыю ў праекце “Галасы адселеных вёсак”. Таксама слухайце іншыя выданні з экспедыцый СЭТ.
Трэкліст
- аг. Горы - Што па морю, морю, морю сініму (веснавая)
- в. Казелле - Вецер вея, ой, вецер павівая (бяседная)
- в. Гарадзецкая - У варот явар пахіліўся (лірычная)
- в. Палуж-1 - Як пайду я ў зелін сад (веснавая)
- в. Усцінавічы - Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя (лірычная)
- в. Сабалі - Ой масты, масты, масты новыя (веснавая)
- аг. Горы - Жыцічка йірывоя, полічка палявоя (жніўная)
- г\п Краснаполле - Валачобнікі валачыліся (валачобная)
- в. Пачапы - Ні касі дрэва, ой, ні сячы дрэва (духаўская)
- в. Казелле - Сіротычка жыта жала (жніўная)
- в. Журбін (Касцюковіцкі р-н) - У бальшом карагодзіку дзевачкі гулялі (веснавая)
- г\п Краснаполле - У варот, варот яварка шуміць (калядная)
- в. Палуж-1 - Штой пара, штой пара нам, брацці, дадому (бяседная, мужчынская)
- аг. Яноўка - Штой даўно я, даўно, у свайго роду была (восеньская)
- п. Перадавы - Чаго, братцы, нам журіцца (бяседная)
- в. Курбакі - Ой, па морю, морю сінему (восеньская)
- в. Журбін (Касцюковіцкі р-н) - З мора туман коціцца
- в. Пачапы - Зарастайця сцежкі-дарожкі, ой, куда я хадзіла
- аг. Горы - Паджанішнічык нямыты (вясельная)
- в. Усцінавічы - Ой і груша мая, качурявая (лірычная, веснавая)
- аг. Горы - Наступая восень халадная (восеньская)
- в. Леніна - Што й у лузе травычка вылігаецца (восеньская)
- в. Пачапы - А ты жаркая сонца, кала леса нізка ходзіш (жніўная)
- в. Гарадзецкая - Ой, шумела, гудзела, ой, сасоначка ў бару(бяседная)
- в. Сідараўка - Ой, да ты калінушка, размалінушка
- в. Палуж-1 - Ой, вы кумушкі мае (мужчынская)
- в. Казелле - Талака мая, талочычка (талочная)
- в. Сабалі - Бабка мая, любка (хрэсьбінная)
- в. Леніна - На Купала, на Купала ночка мала (купальская)
- аг. Пачапы - Ой, арёл мой, арёл мой (восеньская)
Звязаныя лакацыі
- аг. Горы, Краснапольскі раён (Горский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Казелле, Краснапольскі раён (Мхиничский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Гарадзецкая, Краснапольскі раён (Сидоровский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Палуж 1 [Палуж], Краснапольскі раён (Яновский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Усцінавічы, Краснапольскі раён (Сидоровский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Сабалі, Краснапольскі раён (Мхиничский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- гп Краснаполле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
- аг. Пачапы, Краснапольскі раён (Турьевский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Журбін, Касцюковіцкі раён (Селецкий c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- аг. Яноўка [Янаўка], Краснапольскі раён (Яновский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- п. Перадавы, Краснапольскі раён (Яновский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Курбакі, Краснапольскі раён (Яновский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- аг. Леніна, Краснапольскі раён (Горский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- в. Сідараўка, Краснапольскі раён (Сидоровский c/c), Магілёўская вобласць, Беларусь
- Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
- Магілёўская вобласць, Беларусь
- Беларусь
- Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.