::
Вецер вея, ой, вецер павівая / песня, тэкст,аўдыё — в. Казелле, Краснапольскі раён
Загаловак / інцыпіт
Вецер вея, ой, вецер павівая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
3:05
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Вецер вея,
Ой, вецер вея, ой вецер павівая (2 р.)
Маці ў донькі,
Ой, маці ў донькі дай пра жызню пытая (2 р.)
Спытай маці,
Ой, спытай маці ды а ў серыя гусі (2 р.)
Сера вуця,
Ой, серая вуця дай на морі начуя (2 р.)
Ой йна ж маё,
Ой, яна ж маё да ўсё горічка чуя (2 р.)
Перва горя,
Ой, перва горя штой свякроўка ліхая (2 р.)
Друго горя,
[Ой, друго горя што й дзіцяці малоя]
Трецця горя,
Ой, треццяе гора што мой муж ніўдаліца (2 р.)
Сам ён едзя,
Ой, сам ён едзя дый у полічка араці (2 р.)
Мяне бярець,
Ой, мяне бяре дай валоў пыганяці (2 р.)
Валы мае,
Ой, валы мае, дай валы палавыя (2 р.)
Прайшлі мае,
Ой, прайшлі мае дай годы маладыя (2 р.)

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 18:10:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.